28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Герояў

38
Дзень Герояў

27 лістапада 1920 года пачаліся баявыя дзеянні паміж Слуцкімі палкамі БНР і часткамі Чырвонай арміі.

Гэты дзень беларускія патрыёты адзначаюць як Дзень герояў.

Спыненне вайны паміж савецкай Расеяй і Польшчай дало магчымасць аднавіць барацьбу за незалежнасць Беларусі. На тэрыторыях, якія пакідалі польскія войскі, але куды яшчэ ўступілі бальшавікі, фармаваліся мясцовыя органы ўлады. У лістападзе 1920 года была створаная Слуцкая рада. Яна абвясціла аднаўленне ўлады Беларускай Народнай рэспублікі. Па рашэнні рады было пачата фарміраванне ваенных падраздзяленняў з мясцовых жыхароў.

Баі паміж атрадамі, сфармаванымі пераважна з сялян Слуцкага павета, і бальшавікамі працягваліся прыкладна месяц. Сітуацыю на фронце зламала толькі рашэнне перакінуць на беларускі фронт дадатковыя часткі Чырвонай арміі з цэнтральнай Расеі. У канцы снежня 1920 года паўстанцы былі вымушаныя адступіць на тэрыторыю заходняй Беларусі, якую кантралявалі польскія войскі.

«Слуцкi збройны чын» стаў прыкладам для многіх іншых жыхароў краіны. Беларусы працягвалі партызанскую барацьбу супраць бальшавікоў і пасля таго, як Чырвоная армія заняла тэрыторыю Слуцкага павета.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках