18 красавiка 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: Менск парушае свае міжнародныя абавязацельствы

10
Amnesty International: Менск парушае свае міжнародныя абавязацельствы

Канфіскацыя офіса праваабарончага цэнтра «Вясна» - абуральнае парушэнне міжнародных абавязацельстваў Беларусі.

Пра гэта заявіў Дэвід Дыяс-Жажье намеснік дырэктара праграм міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Канфіскацыя маёмасці і офіса праваабарончага цэнтра «Вясна» праведзена ў Менску ў адпаведнасці з прысудам, вынесеным яго кіраўніку Алесю Бяляцкаму ў мінулым годзе. Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, міліцыі і камунальных службаў прыбылі ў офіс «Вясны» у панядзелак раніцай, каб закрыць яго, нагадвае сайт арганізацыі (пераклад - charter97.org).

«Канфіскацыя офіса «Вясны» з'яўляецца абуральным парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі, якія тычацца выканання праў чалавека, у прыватнасці права на свабоду асацыяцый, - сказаў Дэвід Дыяс-Жажье. - Права на аб'яднанне, нават калі яно мірна распаўсюджвае ідэі, якія адрозніваюцца ад меркавання грамадства і ўладаў, - гэта асноўнае права чалавека і краевугольны камень любога дэмакратычнага грамадства. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму права на свабоду асацыяцый, але кожны дзень мы бачым, што права на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркаванняў парушаюцца ў Беларусі».

Amnesty International адзначыла, што канфіскацыі офіса «Вясны» прайшла на фоне пагаршэння клімату для тых, хто займаецца абаронай праў чалавека ў Беларусі. Так, 10 кастрычніка беларускія ўлады адмовілі і прадстаўніку арганізацыі ва ўязной візе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках