29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля «адседкі» ўкраінскія студэнты неадкладна пакінулі Беларусь

28
Пасля «адседкі» ўкраінскія студэнты неадкладна пакінулі Беларусь

Трое ўкраінскіх студэнтаў, затрыманых у Менску 15 лістапада і арыштаваных на 10 сутак, учора ўвечары пакінулі Беларусь.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-аташэ амбасады Украіны ў Беларусі Аляксей Емяльяненка.

Ён падкрэсліў, што інфармацыю аб затрыманні студэнтаў у амбасадзе атрымалі толькі 20 лістапада, прычым з Кіева. «Мы адразу ж пачалі працу - звярнуліся ў МЗС, у міліцыю, консул з затрыманымі сустракаўся. Учора іх вызвалілі, консул іх суправадзіў, учора ж разам са сваякамі яны з'ехалі ва Украіну», - сказаў Емяльяненка.

Прэс-аташэ не ведае, чаму былі затрыманыя ўкраінскія студэнты і чаму беларускі бок не паведаміў пра гэта амбасадзе Украіны.

У сваю чаргу прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі заявіў, што не валодае інфармацыяй аб прычынах затрымання грамадзян Украіны.

Аб затрыманні ўкраінскіх студэнтаў стала вядома у мінулыя выходныя. Увечары 26 лістапада сітуацыю пракаментаваў прадстаўнік МЗС Украіны Аляксандр Дзікусараў.

«Мы не можам ацэньваць, беспадстаўна або на дастатковых падставах адбылося затрыманне грамадзян Украіны, - сказаў ён. - Але факт ёсць факт. Мы даведаліся аб сітуацыі ў дваццатых чыслах лістапада ад сваякоў затрыманых: яны звярнуліся да нас з просьбай праверыць інфармацыю, бо маладыя людзі не выходзілі на сувязь. Калі сваякі юнакоў звярнуліся ў следчы ізалятар, ім патлумачылі, што там не ведаюць, ці паведамлена аб факце іх затрымання ў амбасаду Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Мы звярнуліся да кампетэнтных органаў Беларусі з просьбай даць нам тлумачэнні аб прычынах затрымання грамадзян Украіны, аб тым, якія правапарушэнні яны здзейснілі. Нам гэта пакуль не вядома».

Бацька аднаго з затрыманых Анатоль Валкоўскі, які прыехаў у Менск, распавёў: «Мы прыехалі сюды з жонкай - нам не далі ніякай сустрэчы з дзецьмі, ніякіх кантактаў. Нагадаю, гэта грамадзяне іншай дзяржавы - кожны з іх меў пры сабе пашпарт, кожны меў тэлефон. Ніякага званка - ні нам, бацькам, ні ва ўніверсітэт, ні ў амбасаду - зроблена не было. Іх рассадзілі па розных камерах. Нам не паказалі дзяцей, не далі пагаварыць, стаўленне было, як быццам яны адпетыя крымінальнікі. Перадаць узялі толькі асабістыя рэчы, нічога з прадуктаў, не ўзялі нават запіску, у якой было напісана: «Сынуля, мы цябе любім! Трымайся!»

Пакуль невядома, ці будуць ўкраінскія грамадзяне абскарджваць дзеянні беларускіх праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках