20 красавiка 2024, Субота, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура Літвы скончыла расследаванне «плюшавага дэсанта»

3
Генпракуратура Літвы скончыла расследаванне «плюшавага дэсанта»

У бліжэйшы час Вільня адкажа на просьбу Беларусі аб прававой дапамозе ў расследаванні незаконнага перасячэння мяжы.

«У бліжэйшы час адкажа (Генпракуратура). Адкажа тое, што і павінна адказаць ў мэтах выканання сваіх міжнародных абавязацельстваў і дамовы аб прававой дапамозе з Беларуссю», - сказаў у аўторак журналістам у сойме намеснік генпракурора Літвы Дарус Раўлушайціс.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка адказу зацягнулася, таму што трэба было сабраць матэрыял.

Які будзе змест адказу, намеснік генпракурора не сказаў, піша ru.delfi.lt.

«Звычайна такія рэчы не каментуюць, таму што гэта дадзеныя расследавання», - сказаў Раўлушайціс.

Праваахоўныя органы Літвы пачалі дасудовае расследаванне аб перасячэнні дзяржмяжы праз месяц пасля інцыдэнту, 14 жніўня. Расследаванне праводзіць Служба аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ), яе кантралюе Генпракуратура.

У пачатку ліпеня пілатуемы грамадзянамі Швецыі лёгкі самалёт выканаў несанкцыянаваны палёт над тэрыторыяй Беларусі. З гэтага самалёта над Менскам і Івянцом (Менская вобласць) было скінута каля тысячы плюшавых мішак з заклікамі падтрымаць свабоду слова. Самалёт уварваўся ў Беларусь з тэрыторыі Літвы.

Гэтая акцыя атрымала вядомасць пад назвай «плюшавага дэсанту», з-за яе былі звольненыя кіраўнікі Службы СПА Беларусі і памежнага ведамства.

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі распачаў крымінальную справу па факце незаконнага перасячэння мяжы, затрыманыя два грамадзяніна Беларусі, якіх пасля адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе з краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках