19 красавiка 2024, Пятніца, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Царкву «Новае жыццё» зноў высяляюць

81

У менскай пратэстанцкай абшчыны «Новае жыццё» ў чарговы раз забіраюць будынак.

Пра гэта паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін. «Сёння мы атрымалі павестку, падпісаную судовым выканаўцам Шчарбовічам. Вышэйшы гаспадарчы суд плануе правесці прымусовае высяленне 5 снежня ў 11 гадзін», - сказаў ён.

Па словах юрыста, падставай для высялення стала тое, што зямля нібы выкарыстоўваецца не па мэтавым прызначэнні, перадае тэлеканал «Белсат».

Цяпер кіраўніцтва абшчыны вырашае, як будзе дзейнічаць далей. «Мы да гэтага ставімся вельмі сур'ёзна. У бліжэйшы час збярэцца савет царквы і будзем вырашаць, што рабіць. Але адно можна сказаць дакладна: пакідаць будынак мы не збіраемся», - запэўніў Сяргей Луканін.

Нагадаем, царква «Новае жыццё» змагаецца за ўласнае памяшканне з 2005 года. Тады ўлады Беларусі заявілі, што царква не можа выкарыстоўваць зямельны ўчастак для культавых мэтаў. Вернікі прайшлі больш за 30 судовых працэсаў, і ў 2009 годзе Вышэйшы гаспадарчы суд вынес канчатковае рашэнне: царква павінна вызваліць будынак. Да гэтага часу «Новаму жыццю» ўдавалася адстойваць памяшканне дзякуючы пасту-галадоўцы і шырокаму рэзанансу справы сярод беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках