20 красавiка 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто схлусіў: Лукашенка ці Мінфін?

33
Хто схлусіў: Лукашенка ці Мінфін?

Лукашэнка заявіў, што Беларусь не плануе новых пазык у 2013 годзе. Мінфін сцвярджае адваротнае.

Беларусь не плануе ў 2013 годзе новых пазык. Пра гэта 26 лістапада дыктатар заявіў у інтэрв'ю Reuters. Заява Аляксандра Лукашэнкі супярэчыць тактыцы пагашэння знешняй пазыкі, ужо абвешчанай Міністэрствам фінансаў, піша Naviny.by.

Пачынаючы з наступнага года Беларусь, як вядома, выходзіць на пікавыя паказчыкі па выплаце знешняй пазыкі. У суме ў 2013-м нашай краіне трэба будзе вярнуць знешніх крэдыторам каля 3,1 млрд. даляраў: 2,3 млрд. – асноўнай пазыкі і яшчэ амаль 800 млн. - за абслугоўванне крэдытаў.

У прынцыпе, неабходныя сродкі на выплату такой сумы ў бюджэце на будучы год ужо прадугледжаныя. Але фізічна гэтых грошай, натуральна, пакуль няма. І зразумела, што ў адзін момант яны не з'явяцца. Іх трэба яшчэ сабраць.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што праблем тут не будзе. «Маючы ВУП пад 60 млрд. даляраў і бюджэт з усіх крыніц пад 20 млрд. даляраў, я думаю, вы разумееце, што 2,5 млрд. даляраў - гэта невялікая праблема», - сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю Reuters.

З агульнай сумай выплат памыліліся карэспандэнты Reuters, якія назвалі лічбу ў 2,5 млрд. даляраў у сваім пытанні, але кіраўнік дзяржавы не палічыў неабходным іх паправіць. Уласна кажучы, для яго, верагодна, сапраўды не прынцыпова, колькі дакладна мы вінны і каму, бо гэта клопат канкрэтных міністэрстваў і ведамстваў. Тады як кіраўнік дзяржавы вызначае генеральную лінію. І ў дадзеным кантэксце заява Лукашэнкі аб тым, што Беларусь не плануе ў 2013-м ніякіх пазык, разыходзіцца з намерамі ўрада.

А яны даўно не таямніца. Міністэрства фінансаў разлічвае прыкладна палову даўгавых плацяжоў за будучы год рэфінансаваць, то ёсць прыцягнуць, насуперак заяве прэзідэнта, новыя пазыкі для аплаты ўжо наяўных.

І праца па гэтым плане ідзе поўным ходам.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках