29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ірыны Ятчанка могуць забраць медаль

6
У Ірыны Ятчанка могуць забраць медаль

Былы кіраўнік Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Беларусі пракаментаваў чарговы допінгавы скандал з удзелам беларускай спартсменкі Ірыны Ятчанка.

Нагадаем, стала вядома, што допінг-проба, узятая падчас Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах у бронзавага прызёра ў кіданні дыска беларускай спартсменкі Ірыны Ятчанка, дала станоўчы вынік пры ініцыяванай Міжнародным алімпійскім камітэтам пераправерцы. Ірына аказалася не самотная. У гэтай жа кампаніі - алімпійскі чэмпіён у штурханні ядра Юрый Беланог (Украіна), расейская штурхальніца ядра Святлана Крывялёва і штангіст Алег Перапечанаў. Ва ўсіх быў знойдзены анабалічны стэроід аксандралон. Але сітуацыя, безумоўна, экстраардынарная. Ва ўжыванні допінгу абвінавачваюць праз восем гадоў! І, па словах Мікалая Кручынскага, маюць на гэта права, піша «Народная воля».

- Чаму ў 2004 годзе допінг-прэпарат не быў знойдзены ў арганізме спартсменкі, а адбылося гэта толькі праз восем гадоў? Вельмі проста! З'явіліся новыя методыкі. У Сусветным антыдопінгавым кодэксе прапісана васьмігадовае захоўванне проб, і права МАК - выкрываць іх ці не выкрываць. Праз год пасля Алімпіяды-2008 у Пекіне была пераправерка пробаў, і, наколькі мне вядома, лёгкаатлет з Катара быў пазбаўлены залатога медаля. Тая ж сітуацыя і з беларускім спартсменам Іванам Ціханам. Гэта значыць, схема пачала працаваць. Іншая справа, што ў дадзеным выпадку прымяненне допінгу выявілі не праз год і нават не праз чатыры гады, а праз восем гадоў. І вось тут ужо ўзнікае нейкая юрыдычная калізія. Таму што такіх прэцэдэнтаў яшчэ не было.

- Спартсменке, напэўна, будзе цяжка будзе нешта аспрэчыць? Прайшло столькі часу…

- Безумоўна. Гэта тая сітуацыя, калі антыдопінгавая дзейнасць не пазбаўленая пэўных недахопаў. Давайце будзем зыходзіць з таго, што да гэтага часу не выпрацавана выразнага вызначэння паняцця допінгу. Існуе восем антыдопінгавых правілаў. Да гэтага часу 1 артыкул Кодэкса абвяшчае аб тым, што спартсмен адказвае за ўсё, што ў яго арганізм патрапіла. Юрыдычна не выкананая прэзумпцыя невінаватасці. Таму асабіста маё стаўленне да гэтай сітуацыі вельмі неадназначнае.

- Ужо пайшлі размовы аб тым, што супраць беларускіх і расейскіх спартсменаў існуе пэўная змова…

- Ды няма ніякай змовы! Проста спартсмены ў іншых краінах менш сталі выкарыстоўваць забароненыя прэпараты, а трэнеры навучыліся лепш трэніраваць.

- Ці могуць у Ірыны Ятчанка забраць бронзавы медаль?

- Тэарэтычна могуць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках