29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Лукашэнка блефуе

29
Станіслаў Багданкевіч: Лукашэнка блефуе

Беларусь не зможа расплаціцца ў 2013 годзе па пазыках, не займаючы новых грошай, лічыць эканаміст.

26 лістапада ў інтэрв'ю агенцтву Reuters дыктатар заявіў, што Беларусь не плануе ў 2013 годзе браць новыя пазыкі. Пры гэтым міністэрства фінансаў яшчэ раней заяўляла, што наша краіна ў наступным годзе збіраецца заняць грошы для выплаты прыкладна паловы пазык. Экс-старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org, што заяўляць, што Беларусь расплаціцца па крэдытах без новых абавязкаў - значыць не разумець сітуацыі ў эканоміцы Беларусі:

«У наступным годзе Беларусь павінна заплаціць больш за тры мільярды дзяржпазыкі плюс адсоткі - гэта чатыры мільярда. Чакаць, што мы за кошт экспарту атрымаем станоўчае сальда - значыць не разумець сітуацыі ў эканоміцы Беларусі. Таму, натуральна, нам трэба будзе атрымліваць нейкія знешнія пазыкі, крэдыты, каб рэфінансаваць тыя пазыкі, якія ў нас ёсць».

Па словах эканаміста, расплаціцца па крэдытах, не ўцягваючыся ў новыя абавязкі, Беларусь зможа толькі прадаўшы «Беларуськалій»:

«Вядома, калі прадаць «Беларуськалій» за 30 мільярдаў, то так, іх можна будзе «праядаць» яшчэ некалькі гадоў і не трэба будзе браць крэдыт. Але заява аб тым, што мы расплацімся па пазыках без новых пазык, не адпавядае нашым рэаліям. Такія заявы можа рабіць толькі чалавек, які не валодае сітуацыяй на бюджэтным, фінансавым і грашова-крэдытным рынках Беларусі. Мы не зможам самі пагасіць чатыры мільярды, нават калі не будзем траціць грошы на пераўзбраенне і мадэрнізацыю эканомікі. Гэтае выказванне - блеф».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках