19 красавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанец пабываў у 201 краіне без авіяпералётаў

24

Жыхар Ліверпуля Грэм Х'юз наведаў 201 краіну - усе краіны - члены ААН і некалькі іншых рэгіёнаў, такіх, напрыклад, як Ватыкан і Палестына, і вярнуўся дадому.

Ён стаў першым чалавекам у свеце, якому ўдалося здзейсніць такое маштабнае падарожжа, не звяртаючыся да дапамогі авіяцыі, піша lenta.ru.

Х'юз пачаў падарожжа 1 студзеня 2009 года, паведамляе Liverpool Echo. У дарозе ён перасоўваўся пешшу, на аўтобусах, машынах, цягніках, а таксама на гандлёвых судах. У шляху кампанію брытанцу склала сядзенне для ўнітаза, якому ён даў мянушку Люсі. Падарожжа, якое ўвайшло ў Кнігу рэкордаў Гінеса, доўжылася 1426 дзён. Як паказваецца The Daily Mail, за гэты час брытанец пераадолеў прыкладна 256 тысяч кіламетраў (Беларусь ў маршруце лічыцца 55-м).

Вандроўка па Беларусі аказалася адной з самых хуткіх з ягонага спісу. Як толькі брытанец дабраўся да беларускай мяжы, ён проста падышоў да мытнага паста. Пасля гэтага Грэйм, які тэхнічна ўвайшоў на тэрыторыю краіны, быў развернуты ды высланы назад працягваць свой шлях.

Беларусь апынулася 55 краінай, якую наведаў Грэйм, і адзінай еўрапейскай, што ён адзначыў у сваіх нататках:

«Нічога новага — там усё яшчэ ёсць КДБ».

33-гадовы Х'юз прызнаўся, што першапачаткова не планаваў сыходзіць з дому так надоўга, але ў выніку яго «шпацыр» па свеце зацягнуўся. Паводле яго слоў, у шляху з ім адбывалася мноства цікавых гісторый. Так, ён плыў да Каба-Вэрдэ на лодцы з цеччу, быў арыштаваны ў Конга і затрыманы ў Расеі, але пры гэтым, як адзначыў Х'юз, усюды ён сустракаў добрых людзей, якія дапамагалі яму, калі ён у гэтым меў патрэбу.

Падчас падарожжа па свеце брытанец здымаў дакументальны фільм. Сама прыгода насіла дабрачынны характар - Х'юз дапамагае арганізацыі, якая займаецца захаваннем водных рэсурсаў. Сам ён траціў на свае патрэбы ў шляху не больш ста даляраў у тыдзень.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках