25 красавiка 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Рабчанка пазмагаецца за званне чэмпіёна свету

5

Чэмпіёнскі пояс WBC Silver дае магчымасць беларускаму баксёру пазмагацца за званне чэмпіёна свету з цяперашнім уладальнікам тытула.

Сяргей Рабчанка на спецыяльнай прэс-канферэнцыі прызнаўся, што перанос бою з абавязковым прэтэндэнтам французам Седрыкам Віту (35-2-0, 15 KO) з 4-га лістапада на 24-е адабраў у яго шмат сіл, піша TUT.by.

«Перанос дадаў майму лагеру лішнія тры тыдні. На маральным стане гэта не магло не адбіцца. Бокс, бокс, бокс... Праз тры месяцы трэніровак хацелася адпачыць ад яго. І вось, задача вырашаная. Чарговы пояс заваяваны. Па-мойму, ён самы прыгожы з усіх, што ў мяне ёсць на сённяшні дзень. Спадзяюся, у хуткім часе ў мяне будзе не толькі сярэбраны пояс, але і залаты», - сказаў ён.

Настаўнік Рабчанкі Сяргей Пыталеў дадаў, што перанос бою адбіўся таксама і на фізічным стане яго падапечнага. «Да таго ж, Віту паднёс нам невялікія сюрпрызы. Напрыклад, мы разлічвалі, што француз будзе атакаваць, як ён гэта звычайна робіць. Але Седрык «уключыў заднюю хуткасць». Папросту кажучы, пачаў бегаць ад Сяргея, больш робячы контратакі. Аднак праз некалькі раўндаў Сяргей стаў больш актыўна дзейнічаць «на паверхах": галава, жывот. Француз усё часцей спыняўся, што з'яўлялася магчымасцю для паражальных нападаў. Аднак супернік здолеў выстаяць на рынгу. І ўсё ж перамога за намі. Сяргей даказаў, што здольны баксаваць на такім узроўні усе 12 раўндаў. Што тычыцца тэхнічных нюансаў, то, вядома, нам варта больш старанна прааналізаваць бой, правесці работу над памылкамі» .

Старшыня Федэрацыі бокса Генадзь Наркевіч у сваёй прамове падвёў вынікі года для баксёра. «Поспех Рабчанкі невыпадковы. За спінай спартсмена стаіць беларуская школа бокса ў асобе Сяргея Пыталева. Таксама ўдалым аказаўся саюз з вядомым у свеце спецыялістам Рыкі Хатанам. Усё гэта прывяло да таго, што ў суботу 24 лістапада Сяргей Рабчанка зрабіў «бярэзіно» французу Седрыку Віту».

Менеджэр Сяргея Рабчанкі Валерый Капля дадаў, што дата новага бою пакуль не вызначана. «Ад шасці да дзевяці месяцаў ёсць у Рабчанкі для добраахвотнай абароны тытула. Думаю, наступны матч адбудзецца ў лютым-сакавіку 2013 года». Спецыяліст адзначыў, што чэмпіёнскі пояс WBC Silver дае магчымасць беларусу ў хуткім часе пазмагацца за званне чэмпіёна свету з цяперашнім уладальнікам тытула 21-гадовым мексіканцам Саўлем Альварэсам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках