19 красавiка 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісію просяць палегчыць выдачу шэнгенскіх віз для беларусаў

42
Еўракамісію просяць палегчыць выдачу шэнгенскіх віз для беларусаў

Польская арганізацыя Renesans.by мае намер звярнуцца ў Еўрапейскую камісію з просьбай палегчыць умовы выдачы доўгатэрміновых шэнгенскіх віз для беларусаў.

Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік Renesans.by Андрэй Сумар.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час кошт шэнгенскіх віз для беларусаў складае 60 еўра, а для грамадзян Расеі і Украіны - 35 еўра. Гэта звязана з тым, што Расея і Украіна падпісалі з ЕЗ пагадненні аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі.

«У ЕЗ лічаць, што галоўная праблема заключаецца менавіта ў кошце віз. Аднак праблема не толькі ў іх кошту, але і ў іх тэрмінах, - сказаў Сумар. - Мы заклікаем усе праваабарончыя рухі, грамадзянскія кампаніі і ініцыятывы, палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні далучыцца да звароту ў ЕЗ з просьбай палегчыць умовы выдачы доўгатэрміновых шэнгенскіх віз для беларусаў, а грамадзянам з добрай візавай гісторыяй выдаваць візы тэрмінам дзеяння да пяці гадоў».

Ён адзначыў, што аналагічны зварот плануецца адправіць і ў МЗС Польшчы.

Сумар таксама паведаміў, што ў пачатку лістапада ў польскі МЗС быў накіраваны запыт з просьбай разабрацца ў сітуацыі з рэгістрацыяй праз інтэрнэт заяў для афармлення віз у амбасадзе Польшчы ў Беларусі. У прыватнасці, польскае знешнепалітычнае ведамства просяць даць інфармацыю аб тым, колькі за апошнія паўгода консульскага аддзела амбасады ў Менску прынята заяў, зарэгістраваных праз электронную сістэму, і колькі незарэгістраваных, хто з супрацоўнікаў амбасады прымае рашэнні пры зваротах з просьбай прыняць незарэгістраваныя заявы і якімі крытэрамі яны кіруюцца.

«Адказу мы пакуль не атрымалі. Мабыць, яны праводзяць праверку», - сказаў Сумар, адзначыўшы, што адказ на дадзены зварот дапаможа растлумачыць «туманную сітуацыю, якая склалася вакол консульскага аддзела, і высветліць, ці ёсць працяг ланцужка з Луцкам, дзе польскія дыпламаты былі абвінавачаны ў гандлі візамі».

Сумар адзначыў, што падобны запыт у канцы кастрычніка быў накіраваны ў амбасаду Польшчы ў Менску, але адказу да гэтага часу не атрымана.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках