24 траўня 2019, Пятніца, 21:39
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Палітвязня Францкевіча кінулі ў штрафны ізалятар

7

Пра гэта паведаміла маці палітвязня анархіста Таццяна Францкевіч.

За што пакараны яе сын, на які тэрмін ён змешчаны ў ізалятар, яна не ведае, але не выключае, што гэта звязана са спробай з боку адміністрацыі калоніі зламаць маральна Аляксандра Францкевіча, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Я даведалася, што Сашу пасадзілі ў штрафны ізалятар. На колькі сутак, за што - невядома. Буду чакаць званка ад сына, тады стане вядома, што ды як. Мяркуючы па тым, што цяпер на ўсіх пачынаюць ціснуць - на таго ж Дзядка, на Статкевіча, на Бяляцкага, - мяркую, што іх хочуць маральна зламаць», - кажа Таццяна Францкевіч.

У траўні мінулага года Аляксандр Францкевіч быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі. Ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму «Воўчыя норы». Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.