29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сабраўся ў Маскву

39
Лукашэнка сабраўся ў Маскву

Кіраўнікі постсавецкіх краін збяруцца ў снежні на чатыры саміты.

Сустрэчы ў фарматах АДКБ, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза (МС) пройдуць 19 снежня ў Маскве, афіцыйны саміт СНД - 5 снежня ў Ашхабадзе, паведамляюць "Ведомости" у чацвер.

Па словах крыніц выдання ў дыпламатычных колах і адміністрацыі прэзідэнта, нефармальны саміт СНД, які традыцыйна праводзіцца ў канцы года ў Маскве, у гэтым годзе не адбудзецца. Гэта звязана з тым, што афіцыйны саміт СНД, па жаданні Расеі, перанесены з лістапада на снежань.

Сустрэча ў Маскве праз два тыдні была б залішняй, патлумачылп адзін з крыніц выдання.

Такім чынам 19 снежня ў Маскве пройдуць тры, а не чатыры, як раней, саміты - АДКБ, Мытнага саюза і ЕўрАзЭС.

Паводле папярэдняга парадку сустрэчы, апублікаванага на сайце СНД, на саміце аб'яднання лідэры 11 краін абмяркуюць больш за 20 пытанняў.

На саміце СНД будзе падпісана пагадненне аб арганізацыі інтэграванага валютнага рынку, будзе канстатавана, што дамова аб зоне свабоднага гандлю пачынае дзейнічаць для Расеі, Беларусі, Украіны і Арменіі, а 8-9 снежня - для Казахстана і Малдовы.

У сваю чаргу, на саміце АДКБ, па дадзеных генеральнага сакратара арганізацыі Мікалая Бардзюжы, будзе абмяркоўвацца ўзмацненне вайсковага кампанента арганізацыі.

У той жа час, на саміце ЕўрАзЭС гаворка павінна ісці аб далейшай рэформе, а мытная тройка абмяркуе ўзмацненне інтэграцыі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках