28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны пратэст супраць «ушчыльнення» ў Магілёве

16

Каля сотні чалавек правялі мітынг супраць кропкавай забудовы ў мікрараёне «Юбілейны».

Людзі выказваліся эмацыйна і заяўлялі што будуць абараняць гай ад высечкі да апошняй магчымасці і гатовыя блакаваць працу будаўнічай арганізацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Агароджваць пляцоўку пад забудову жылога масіва пачалі тры дні таму. Жыхароў навакольных дамоў, а гэта пераважна «хрушчоўкі», ніхто не праінфармаваў пра будучае будаўніцтва. Невядомай застаецца назва арганізацыі, якая ўзялася ўзводзіць дамы. У пляцоўкі няма інфармацыйнага стэнда з указаннем дэталяў будоўлі.

Група жыхароў учора была ў гарвыканкаме. Высветліць ім аб будаўніцтве атрымалася няшмат. Чыноўнікі паведамілі, што дрэвы спілоўваюць з-за кропкавай забудовы. Людзям забаранілі фатаграфаваць дакументы, паводле якіх прымалася рашэнне аб будаўніцтве дамоў. Чыноўнікі сказалі, што выязджаць на месца канфлікту і размаўляць з людзьмі яны не збіраюцца без загаду вышэйшага начальства.

Людзі непакояцца, што падчас убівання паляў пад новыя дамы не вытрымаюць старыя «хрушчоўкі». Некаторым з іх ужо пад 50 гадоў.

Бярозы высаджваліся рукамі жыхароў мікрараёна. За тры дзесяткі гадоў гай стаў неад'емнай часткай раёна. За ўчорашні вечар актыўныя жыхары мікрараёна сабралі больш за дзве сотні подпісаў пад зваротам да гарадскіх улад спыніць будаўніцтва. Сёння людзі збяруцца зноў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках