24 красавiка 2024, Серада, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіна гратэску

17
Краіна гратэску

Кнігі Уладзіміра Сарокіна паспелі стаць сапраўдным прароцтвам.

Вядомы расейскі пісьменнік даў інтэрв'ю швейцарскай газеце Tagesanzeiger, вытрымкі з якога прыводзіць inopressa.ru.

У новым творы «Завея» павятовы ўрач Гарын на пару з фурманам Казьмой безнадзейна спрабуюць даставіць вакцыну ў аддаленую вёску, дзе бушуе эпідэмія, якая ператварае людзей у зомбі. Уладзімір Сарокін праводзіць паралелі з сучасным расейскім грамадствам. Патрапіўшы ў моцную снежную буру, героі, якія адважылася рушыць у падарожжа па «Расеі будучыні» Уладзіміра Сарокіна, у якой, дарэчы, мінулае цесна пераплецена з высокатэхналагічнай будучыняй, «трапляюць у міжчасоўе, губляюцца на расейскіх прасторах і не спраўляюцца з пастаўленай задачай. Завея, з'яўляючыся нечым большым, чым проста вецер, снег і мароз, уяўляе сабой метафару расейскага жыцця».

«А жыццё ў Расеі абсалютна не падобнае на нармальнае чалавечае жыццё, здаецца, што яго сюжэт узяты з твораў літаратуры, - разважае Сарокін. - Расея, ды і Савецкі Саюз - краіна гратэску, і цяпер, жывучы ў постсавецкай прасторы, мы з'яўляемся сведкамі яго пераможнага шэсця». Усё, пачынаючы з палёту Пуціна з жураўлямі ў верасні гэтага года і да працэсу над Pussy Riot, роўна як і сам панк-малебен, - самы сапраўдны гратэск, лічыць пісьменнік. Ён кажа, што неабсяжныя прасторы накладваюць адбітак на падсвядомасць людзей. «Усё гэта мудрагелістым чынам змяняе мысленне, - працягвае Сарокін. - У выніку мы маем такіх палітыкаў, якія сядзяць у Крамлі».

«Вядома, як літаратар я рады, што кожны раз, калі ў нас прымаюць чарговы абсурдны закон ці адбываецца нешта гэтакае, што магло б адбыцца толькі ў аўтарытарна-абсурднай дзяржаве, усе спасылаюцца на мае творы, аднак гэта не можа падабацца мне як грамадзяніну, - запэўнівае Сарокін. - У нас у краіне пануе самае сапраўднае «Новае сярэднявечча», і так лічу не толькі я». У нашых кіраўнікоў, якія асцерагаюцца страціць уладу - не ў апошнюю чаргу таму, што на іх сумленні ёсць злачынствы, - пачынае развівацца параноя, а гэта самае горшае, што толькі можа быць у любой палітычнай сістэме, заўважае пісьменнік.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках