29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей ляціць у Ашхабад

14
Макей ляціць у Ашхабад

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) СНД, якое пройдзе 4 снежня ў Ашхабадзе.

«4 снежня ў Ашхабадзе пройдзе пасяджэнне СМЗС СНД, у якім прыме ўдзел кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей. На пасяджэнні будуць абмеркаваныя пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі, спорту, турызму», - паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу ў чацвер у Менску, піша «Інтэрфакс».

Ён таксама адзначыў, што асаблівая ўвага на пасяджэнні будзе нададзеная «развіццю рэгіянальных сувязей у СНД у гуманітарнай сферы».

Беларуская дэлегацыя мае намер на пасяджэнні СМЗС выступіць з ініцыятывай аб «узнаўленні міждзяржаўнага экалагічнага савета ў рамках СНД», паведаміў прадстаўнік МЗС.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках