23 красавiка 2024, aўторак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкаму актывісту помсцяць за абарону праў рабочых

6
Баранавіцкаму актывісту помсцяць за абарону праў рабочых

Аляксандра Вайцешыка прымушаюць звольніцца з працы.

28 лістапада ён накіраваў ліст Зміцеру Гумінскаму, дырэктару «Будаўнічай тэхнічнай кампаніі», дзе ён працуе галоўным бухгалтарам. У лісце паведамляецца, што 28 лістапада ён прыйшоў на працу і выявіў, што ўсе скрыні ў яго стале пустыя і адсутнічаюць дакументы, якія раней знаходзіліся на працоўным стале. Пазней высветлілася, што хтосьці несанкцыянавана працаваў на бухгалтарскім кампутары. Аляксандр Вайцешык просіць дырэктара разабрацца ў гэтай справе і прыняць неабходныя меры, піша ПЦ «Вясна».

Гэтую сітуацыю Вайцешык расцэньвае як спробу ціску. Грамадскі актывіст распавядае, што ціск на яго пачаўся, калі ён у гэтым годзе падаў у гарадскі суд заяву на трох супрацоўнікаў Баранавіцкага ГАУС і Следчага камітэта. Ён палічыў, што міліцыянты свядома распаўсюдзілі ілжывую і неаб'ектыўную інфармацыю пра яго, і вырашыў абараняць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю ў судзе.

- Гэты ціск на мяне яшчэ больш узмацніўся, калі я ў якасці прадстаўніка прафсаюза РЭП пачаў адстойваць правы Рыгора Грыка і іншых работнікаў у гарадскім судзе. Думаю, што зараз адміністрацыя прадпрыемства шукае ўсе магчымыя спосабы, каб звольніць мяне з працы за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю, - адзначыў Аляксандр Вайцешык.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках