19 красавiка 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Словы пра хваробы Пуціна - свядомы крок

43
Раман Якаўлеўскі: Словы пра хваробы Пуціна - свядомы крок

Мы павінны памятаць, што зазвычай Лукашэнка нічога не кажа проста так, мяркуе эксперт.

У Крамлі даволі хваравіта ставяцца да рознага кшталту паведамленняў і інсінуацый, што да стану здароўя Уладзіміра Пуціна. Тым больш дзіўна выглядае заява Аляксандра Лукашэнкі, які нанёс Пуціну ўдар у спіну, дакладней з асалодай ляпнуў таго па хрыбетніку, распавёўшы аб хваробе гаспадара Крамля, піша udf.by.

Ці выпадкова была зробленая гэтая гучная заява, журналісты пацікавіліся ў міжнароднага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага.

- У інтэрв'ю Рэйтэр Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў пра пашкоджаную спіну свайго расейскага калегі Уладзіміра Пуціна. Гэта простая нястрыманасць альбо свядомы напад?

- Тут ёсць і першае, і другое.

Мы павінны памятаць, што зазвычай Лукашэнка нічога не кажа дарма. Магчыма, такім чынам ён разлічвае яшчэ раз звярнуць на сябе ўвагу. Гэта заява наўрад пойдзе Лукашэнку на карысць - яна выклікала толькі раздражненне. Але нават раздражненне для Лукашэнкі - знак увагі, дэфіцыт якой Лукашэнка перажывае за межамі Беларусі.

Больш за тое, у снежня запланаваная цэлая серыя самітаў ў розных фарматах (АДКБ, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза). Не выключана, што менавіта напярэдадні гэтых самітаў Лукашэнка і вырашыў нагадаць пра сябе.

- Але навошта Лукашэнку такая ўвага?

- Лукашэнка нават раздражненне, паўтаруся, успрымае як знак увагі.

Гледзячы на паводзіны прэс-сакратара прэзідэнта Расеі, згадка пра здароўе Пуціна, якога да гэтага часу ўспрымалі як зуха, непераможнага як у небе, так і на зямлі, непахіснага, спарадзіла рознага кшталту размовы і чуткі. А Лукашэнка сцвярджае, што яму дакладна вядома аб пашкоджаным хрыбетніку Пуціна. Гэта спарадзіла непажаданыя размовы ў розных колах.

- Гэта неабдуманая заява яшчэ больш ускладніць нафтавыя перамовы, якія ідуць з вялікім цяжкасцю...

- Як мяне запэўніваюць, у Маскве існуе падзел працы: Пуцін займаецца газам, нафтай займаецца Мядзведзеў. Таму заяву Лукашэнкі я б не звязваў наўпрост з нафтавымі перамовамі.

Іншая рэч, прынцыповае стаўленне Мядзведзева да Лукашэнкі даўно вядомае; варта згадаць, што Мядзведзева ўважаюць ледзь не за аўтара серыяла «Хросны бацька».

У свой час Лукашэнка вельмі прыніжальна выказаўся аб росце прэм’ер-міністра. Выступаючы ў БДУ, на пытанне студэнтаў аб магчымасці лідара АГП заняць пасаду міністра замежных спраў Лукашэнка адказаў прыкладна наступнае: які міністр з такім ростам? Я не думаю, што прэзідэнт і прэм'ер Расеі нашмат вышэйшыя ростам, чым Лябедзька.

- У кожным выпадку, напад Лукашэнкі, калі і паўплывае на беларуска-расейскія стасункі, то толькі ў бок пагаршэння?

- Я б не казаў пра беларуска-расейскія стасункі ў цэлым. Гаворка ідзе аб стасунках кіраўнікоў дзяржаў. Зразумела, што гэтая заява наўрад паспрыяе ўсталяванню даверлівых стасункаў ...

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках