23 красавiка 2024, aўторак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава ўзяла «срэбра» у індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе

34
Домрачава ўзяла «срэбра» у індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе

Біятланістка Дар'я Домрачава здабыла свой першы медаль у гэтым сезоне.

У індывідуальнай гонцы этапу Кубка свету ў Эстэрсундзе беларуска фінішавала другой, саступіўшы толькі нарвежскай біятланістцы Торы Бергер, піша «Інтэрфакс».

Дар'я, спудлаваўшы ўжо на першым агнявым рубяжы, ўсю астатнюю гонку вяла завочнае спаборніцтва з Торай Бергер, якая страляла ідэальна. На кожным коле беларуска адквітвала ў сярэднім па 15 секундаў і да чацвёртага агнявога рубяжы Домрачава за кошт сваёй фенаменальнай хуткасці кампенсавала хвіліннае адставанне.

Аднак абыйсці нарвежку не здолела: Тора прадэманстравала жалезную вытрымку і пацэліла ва ўсе пяць мішэняў, у той час як Дар'я спудлавала другім разам. У выніку на фінішы Домрачава, скінуўшы хуткасць на астатнім коле, была другой з розніцай у 1 хвіліну 3 секунды.

Пасунуць Домрачаву з пастамента ў спаборніц шанцаў фактычна не было – надта ўжо ж хуткая Даша, дый ідэальную страляніну, акрамя Торы Бергер, прадэманстравалі толькі чатыры спартоўкі, што зусім не вызначыліся на лыжні. Лепшая з іх, расіянка Кацярына Глазырына, заняла трэцяе месца, саступіўшы Дашы больш за хвіліну.

Таксама ў дваццатку лепшых трапілі яшчэ дзве беларускія спартоўкі. Людміла Калінчык з адным пудлам стала 16-й (+4.08,2), а Надзея Скардзіна, таксама схібіўшы толькі раз - 19-й (+4.12,4)

На старце мінулага сезону жаночая індывідуальная гонка ў Эстэрсундзе была першай у праграме этапу Кубка свету. Тады Дар'я Домрачава здабыла золата, нягледзячы на тое, што таксама дапусціла 2 пудлы.

Дарэчы, у гэтым сезоне, Дар'я Домрачава стала адчувальна хутчэйшай. Калі год таму яе фінішны час быў 47.15,6, то цяпер - 45.36,7 пры роўнай колькасці штрафных хвілін.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках