19 красавiка 2024, Пятніца, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смаленская мытня знайшла арсенал зброі ў беларускіх аўтамабілях

20
Смаленская мытня знайшла арсенал зброі ў беларускіх аўтамабілях

Смаленскія мытнікі сумесна з супрацоўнікамі МУС выявілі ў двух аўтамабілях з Беларусі цэлы арсенал зброі.

Гладкаствольная стрэльбу маркі «ІЖ-27» з боепрыпасамі ў колькасці больш за сто штук, паляўнічая стрэльба маркі «Берэтта» і 15 патронаў да яе, а так жа паляўнічая наразная зброя з боепрыпасамі. Экспертыза паказала, што ўсе яны знаходзяцца ў працоўным стане. Ніякіх дакументаў, прадугледжаных Федэральным законам аб «Аб зброі» затрыманымі прадстаўлена не было. Па факце незаконнага перамяшчэння агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў праз дзяржаўную мяжу ўзбуджаныя крымінальныя справы ў дачыненні да трох расейцаў.

Вадзім Марозаў, галоўны дзяржаўны мытны інспектар па сувязях з грамадскасцю распавёў smolensk.rfn.ru:

«У ходзе неадкладных следчых дзеянняў матэрыялы крымінальных спраў і канфіскаваная зброя былі перададзеныя ва Упраўленне МУС Расеі па Смаленскай вобласці. У цяперашні час праводзіцца расследаванне, падчас якога будуць высветленыя акалічнасці дадзенага правапарушэння».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках