Business Insider: Беларускае войска - турма сярэдзіны 20 стагоддзя
302- 30.11.2012, 15:24
Амерыканскі партал размясціў фотарэпартаж аб службе ў войску Беларусі.
Служба ва ўзброеных сілах нашай краіны праходзіць па традыцыях сярэдзіны мінулага стагоддзя і з выкарыстаннем даўно састарэлай тэхнікі і зброі, піша Business Insider (пераклад - charter97.org).
Наступныя фатаграфіі беларускага салдата Макса (гэта выдуманае імя) былі апублікаваныя Аляксандрам Міхалковічам.
Жыццё прызыўнікоў дастаткова суровае, афіцэры дзейнічаюць у адносінах да іх драконаўскімі метадамі. Зарплата, якую атрымліваў Макс, складала ўсяго 16 даляраў.
Беларуская армія лічыць сябе пераемнікам савецкай арміі. Яна падтрымлівае тыя ж архаічныя традыцыі ўзаемаадносін паміж салдатамі і афіцэрамі. Абсталяванне, тэхніка і ўзбраенне выраблена ў 60-70 гады мінулага стагоддзя і, нягледзячы на тэрмін, выкарыстоўваецца да гэтага часу. Шмат часу салдаты, у тым ліку спецназаўцы, надаюць ўборцы будынкаў вайсковай часткі, рамонту старых казармаў і баявой тэхнікі.
Армейскае жыццё падобнае на працоўны лагер ці нават на турму. Маладыя салдаты ў стане трываць усё прыніжэнні і цяжкую працу толькі з-за архаічнага ўспрымання службы ў войску ці падлеткавага ідэалізму.
Амаль кожны хлопец ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў павінен аддаць 548 дзён службы ў войску. Многія людзі задаюцца пытаннем, наколькі гэта неабходна і ці прыносіць яна карысць маладым людзям. Але большасць у Беларусі лічыць, што войска робіць з юнакоў сапраўдных мужчын.