25 красавiка 2024, Чацвер, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэферэндум у абарону Севастопальскага парку

27
Рэферэндум у абарону Севастопальскага парку

Абаронцы Севастопальскага парку ў Менску патрабуюць правядзення мясцовага рэферэндуму.

Як стала вядома сайту charter97.org, на сходзе, які прайшоў 28 лістапада, была прынятая пастанова аб стварэнні ініцыятыўнай групы. Яна плануе вынесці на суд грамадскасці пытанні пра лёс Севастопальскага парку. Так на сходзе былі зацверджаныя наступныя фармулёўкі пытанняў, прапанаваных для галасавання на рэферэндуме:

1. Ці лічыце Вы неабходным захаваць Севастопальскі парк як ландшафтна-рэкрэацыйную тэрыторыю (тып падзоны ЛР-2) у існых цяпер межах і размешчаных на яго тэрыторыі свідравін водазабору «Зеляноўка»?

2. Ці лічыце Вы неабходным развіваць Севастопальскі парк як раённы прагулкавы фізкультурна-аздараўленчы парк, выключыўшы магчымасць узвядзення новых капітальных будынкаў і пракладкі новых аўтамабільных дарог на яго тэрыторыі?

Подпісы членаў ініцыятыўнай групы, як патрабуе таго заканадаўства, былі засведчаныя запрошаным на сход натарыусам.

«Планы ўладаў горада ў асваенні тэрыторыі Севастопальскага парку

неаднаразова з'яўляліся падставай для масавых пратэстаў жыхароў Першамайскага раёна. Вынясенне пытання аб Севастопальскім парку на рэферэндум з'яўляецца цывілізаваным спосабам прыняцця пастановы аб яго развіцці з улікам меркавання большасці жыхароў раёна.

Ініцыятыўная група выканала ўсе фармальныя патрабаванні заканадаўства аб парадку ініцыявання мясцовага рэферэндуму і разлічвае на далейшае садзейнічанне уладаў горада ў гэтым пытанні», - сказаў кіраўнік ініцыятыўнай групы Віктар Янчурэвіч.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках