24 красавiка 2024, Серада, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенсацыя з Ціхага акіяна: апублікаваныя фота няўлоўных кітоў

15

Самыя няўлоўныя кіты ў свеце ўпершыню паказаліся навукоўцам, выкінуўшыся на бераг у Новай Зеландыі.

Два кіта-рэмнерэза, якія выкінуліся на бераг у Новай Зеландыі, унеслі неацэнны ўклад у развіццё навукі: гэтыя жывёлы лічыліся няўлоўнымі, і раней біёлагі мелі толькі тры фрагменты чэрапа асобін гэтага выгляду. Зараз да навукоўцаў трапілі целы двух рэмнерэзаў. Даследнікі спачатку памылкова аднеслі іх да іншага, менш рэдкага віду, а вынікі аналізу ДНК пераправяралі некалькі разоў, не верачы сваёй удачы, піша newsru.com.

Дэталі даследавання рэдкага віду апублікаваныя новазеландскімі біёлагамі ў часопісе Current Biology: фатаграфія рэдкага кіта з сямейства клюварылых нават упрыгожыла вокладку нумара. На поўнамаштабнае даследаванне і марфалагічнае апісанне віду ў новазеландскіх навукоўцаў пайшло амаль два гады: самка рэмнерэза даўжынёй у 5,3 метра і яе дзіцяня (3,5 метра) былі знойдзены яшчэ ў снежні 2010 года.

«Цяжка ўявіць, што да нядаўняга часу такая вялікая жывёла хавалася ад нас на поўдні Ціхага акіяна - гэта паказвае, як мала мы ведаем пра марскую біяразнастайнасць», - распавяла The New Zealand Herald Рашэль Канстанцін, якая курыравала даследаванне.

Па словах вучонай, спачатку біёлагі вырашылі, што знайшлі рэмнезуба Грэя, не самы рэдкі для Новай Зеландыі від, перадае TV NZ. З дапамогай аналізу ДНК удалося высветліць, што да вучоных трапіў сапраўды няўлоўны від млекакормячых - біёлагі нават не былі ўпэўненыя, што гэтыя кіты да гэтага часу існуюць.

Аб рэдкіх рэмнерэзах навуцы стала вядома ў 1872 годзе, калі такія кіты былі выяўленыя ў Рангіаірыі і каля астравоў Чатэм. Да 2002 года навукоўцы ўсё ж сумняваліся ў існаванні гэтага віду, пакуль не правялі аналіз ДНК двух фрагментаў чэрапа і ніжняй сківіцы з архіваў музея.

Дзякуючы працы з косткамі чэрапа, навукоўцы змаглі з упэўненасцю аднесці знойдзеных жывёл да рэмнерэзаў. Аднак даследчыкі могуць толькі меркаваць, чаму гэты кіт быў няўлоўны стагоддзямі.

«Магчыма, што гэта проста марскія істоты, якія жывуць і паміраюць у глыбінях акіяна, і іх рэдка вымывае на бераг», - цытуе LiveScience.com Рашэль Канcтанцін.

«Гэта па-сапраўднаму новазеладская гісторыя: усё звязана з гэтым месцам, ад выяўлення двух фрагментаў костак да апазнання асобін і першага даследаванні кітоў», - рэзюмавала даследчыца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках