28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WDR TV: Хакейныя дзяржавы павінны байкатаваць чэмпіянат свету ў Менску (Відэа)

25
WDR TV: Хакейныя дзяржавы павінны байкатаваць чэмпіянат свету ў Менску (Відэа)

Выпуск перадачы «Спорт знутры» на нямецкім тэлеканале WDR быў прысвечаны чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

У праграме ўдзельнічала дэпутат бундэстага ад Партыі зялёных, каардынатар па пытаннях спорту Віёла фон Крамон, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай Рэнэ Фазель, а таксама намеснік кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Гары Паганяйла і былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

Па словах Гары Паганяйла, улічваючы злачыннасць беларускага рэжыму, будучы чэмпіянат трэба перанесці ў дэмакратычную краіну, перадае «Радыё Свабода».

Уладзімір Някляеў выказаўся за байкот гэтых гульняў і заклікаў найбуйнейшыя хакейныя дзяржавы - Германію, Швецыю, Фінляндыю, ЗША і Канаду - перагледзець удзел у ЧС-2014 у Менску. «Хай там гуляюць тыя каманды, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі - казахі і рускія», - заявіў Някляеў.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай Рэнэ Фазель (Швейцарыя) выказаў нязгоду з падобнымі прэтэнзіямі, адзначыўшы, што «нельга злоўжываць спортам для дасягнення палітычных мэтаў», так як задача спорту - «не ў тым, каб аказваць палітычны ціск».

Дэпутат Бундэстагу Віёла фон Крамон назвала прынятае МФХ у 2009 рашэнне праводзіць першынства ў Беларусі «палітычна фатальным».

«Мы ведаем, што ў Беларусі пануе Лукашэнка, які праводзіць рэпрэсіі і душыць апазіцыю... Натуральна, гэта знамянальная падзея будзе выкарыстана выключна для ўмацавання ўлады Лукашэнкі», - кажа Віёла фон Крамон.

Нямецкі дэпутат не заклікае да байкоту, але патрабуе фундаментальна пераасэнсаваць прынцыпы, паводле якіх вызначаюцца месцы буйных спаборніцтваў.

«Важна тое, што цяпер у цэнтры нашай увагі апынулася асноўная структура міжнароднай спартыўнай палітыкі. І гаворка ідзе не пра тое, каб рэагаваць выключна радыкальна і заклікаць, дзе толькі можна, да спартыўнага байкоту. Гэтага мы як раз не хочам. Мы хочам, каб рашэнні аб падобных падзеях прымаліся згодна з празрыстым крытэрам. Мы хочам, каб краінам, якія прапануюць сябе ў якасці гаспадароў чэмпіянатаў, было ясна, на якіх умовах яны могуць атрымаць такое права», - сказала Віёла фон Крамон.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках