28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдаткі Саакашвілі «зрэжуць»

18
Выдаткі Саакашвілі «зрэжуць»

Урад Грузіі вырашыў істотна зрэзаць дзяржаўныя выдаткі на прэзідэнта.

Як паведамляе Lenta.ru, згодна з праектам дзяржбюджэту на 2013 год фінансаванне прэзідэнцкай адміністрацыі будзе скарочана з 14 мільёнаў да дзевяці мільёнаў лары (з 8,4 мільёнаў да 5,4 мільёнаў даляраў).

Акрамя таго, прэзідэнцкі рэзервовы фонд, у адпаведнасці з планамі ўрада, будзе скарочаны ў пяць разоў: з 50 мільёнаў да 10 мільёнаў лары (з 30 мільёнаў да шасці мільёнаў даляраў).

Праект бюджэту ўжо перададзены на зацвярджэнне парламента.

На мінулым тыдні, нагадаем, новы прэм'ер-міністр Грузіі Бідзіна Іванішвілі заявіў аб намеры значна скараціць бюджэтныя выдаткі на прэзідэнцкую адміністрацыю. Ён таксама палічыў недарэчнымі выдаткі на ўтрыманне прэзідэнцкай рэзідэнцыі (адзначыўшы, што толькі на электраэнергію для гэтага будынка штогод выдаткоўваецца 800 тысяч лары / каля 480 тысяч даляраў). У сувязі з гэтым кіраўнік урада рэкамендаваў дзейнаму прэзідэнту Міхаілу Саакашвілі вызваліць памяшканне і пераехаць у будынак Дзяржканцэлярыі, дзе працуюць Савет нацыянальнай бяспекі і некалькі міністэрстваў.

Новы міністр фінансаў Надар Хадуры ужо заявіў, што ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі (яна размешчана ў раёне Авлабары, у гістарычным цэнтры горада) можна адкрыць гасцініцу.

Саакашвілі, са свайго боку, пераязджаць адмовіўся. Аб сваім рашэнні ён паведаміў праз прэс-сакратара Манану Манджгаладзе.

Між тым ва ўрадзе таксама заявілі аб намеры скараціць выдаткі на ўтрыманне двух прэзідэнцкіх самалётаў. Новы міністр абароны Іраклій Аласанія адзначыў, што адзін з двух самалётаў утрымліваўся за кошт ваеннага ведамства. Ён папярэдзіў, што ў далейшым выдзяляць грошы на гэтыя мэты міністэрства не мае намер.

Нагадаем таксама, што новы ўрад Грузіі нядаўна абвінаваціў ранейшую ўладу ў буйных растратах. Крыніца ў Дзяржканцылярыі сцвярджала, што гаворка ідзе пра сотні мільёнаў даляраў, патрачаных на розныя забаўляльныя мерапрыемствы.

Змена ўлады ў Грузіі адбылася пасля парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 1 кастрычніка. На гэтых выбарах перамагла апазіцыйная кааліцыя «Грузінская мара», створаная мільярдэрам Бідзінай Іванішвілі. Пазней пераможцы сфармавалі ўрад, Іванішвілі заняў пасаду прэм'ера.

Міхаіл Саакашвілі, супраць якога выступае «Грузінская мара», пакуль захоўвае свой пост (хоць яго ўплыў значна зменшыўся пасля страты падтрымкі з боку ўрада і парламента). Чарговыя прэзідэнцкія выбары запланаваны на восень 2013 года. Прадстаўнікі «Грузінскай мары» патрабавалі датэрміновай адстаўкі Саакашвілі, аднак ён пакуль адмаўляецца сыходзіць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках