24 красавiка 2024, Серада, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Сапелку ўзнагародзяць прэстыжнай прэміяй «За абарону праў чалавека»

9
Паўла Сапелку ўзнагародзяць прэстыжнай прэміяй «За абарону праў чалавека»

Такое рашэнне прыняў Савет адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы.

Эксперты адзначаюць важнае значэнне дзейнасці Паўла Сапелкі, яго настойлівасць, адданасць справе і адвагу ў падтрымцы фундаментальных каштоўнасцей, піша ПЦ «Вясна».

Савет прадстаўляе каля 1 мільёна еўрапейскіх юрыстаў з калегіі адвакатаў і юрыдычных таварыстваў з калегій адвакатаў і юрыдычных таварыстваў 31 краіны паўнапраўных членаў Савета, і яшчэ 11 асацыіраваных краін-назіральнікаў.

Мэтай прэміі «За абарону праў чалавека» з'яўляецца ўзнагарода юрыста або юрыдычнай арганізацыі, які (ая) праслаўляе юрыдычную прафесію, дзякуючы захаванню найвышэйшых каштоўнасцей прафесійных і асабістых паводзінаў у галіне праў чалавека.

«Савет лічыць, што ваш непахісны удзел у кампаніі па абароне праў чалавека ў Беларусі, нягледзячы на пагрозы з боку органаў дзяржаўнай улады, заслугоўвае ўзнагароды. Гэтай узнагародай еўрапейскія юрысты хацелі б адзначыць вашу адданасць справе, настойлівасць і смеласць у падтрымцы фундаментальных каштоўнасцей», - змяшчаецца ў звароце Савета, адрасаваным Паўлу Сапелке.

Нагадаем, што 3 сакавіка 2011 года прэзідыум Менскай гарадской калегіі па рашэнні Мінюста пазбавіў Сапелку права займацца адвакацкай дзейнасцю.

Справа ў тым, што Павел Сапелка на працягу многіх гадоў абараняў фігурантаў «гучных» палітычных працэсаў. Ён быў абаронцам Мікалая Аўтуховіча, Цімафея Дранчука, прадстаўляў у судзе інтарэсы Зінаіды Ганчар па справе зніклага ў 1999 годзе Віктара Ганчара, быў адвакатам фігуранта «справы чатырнаццаці» Аляксандра Баразенкі, абараняў рэдактара газеты «Навінкі» Паўла Канавальчыка па справе аб абразе кіраўніка. А пасля выбарчай кампаніі-2010 быў абаронцам экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, а таксама лідэра БХД Паўла Севярынца і лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча.

11 сакавіка 2011 года Савет адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы накіроўваў ліст міністру юстыцыі Беларусі, дзе выказваў занепакоенасць з нагоды пазбаўлення ліцэнзіі беларускіх адвакатаў Паўла Сапелкі, Уладзіміра Толсціка, Тамары Гараевай, Таццяны Агеевай і Алега Агеева. Савет заклікаў беларускія ўлады аднавіць ліцэнзіі вышэйзгаданых адвакатаў і забяспечыць, каб адвакаты ў Беларусі былі ў стане выконваць свае прафесійныя абавязкі, не баючыся помсты або любых іншых негатыўных наступстваў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках