24 красавiка 2024, Серада, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прададзены буйны пакет акцый ААТ «Мотавела»

18
Прададзены буйны пакет акцый ААТ «Мотавела»

На таргах каштоўнымі паперамі Беларускай валютна-фондавай біржы ў рамках адной здзелкі прададзена 22 млн. штук акцый ААТ «Мотавела».

Сума здзелкі склала 57,1 млрд рублёў.

Як вынікае са справаздачы аб прыбытках і стратах «Мотавела» за I паўгоддзе 2012 г., колькасць акцый ААТ на 1 ліпеня складала 56 712 281 штук пры намінальным кошце адной акцыі BYR 3 737.Таким чынам, у ходзе сённяшняй здзелкі было набыта больш за 38% акцый прадпрыемства.

У дырэкцыі «Мотавела» агенцтву «Бізнес-навіны» адмовіліся каментаваць здзелку, спаслаўшыся на камерцыйную тайну.

Нагадаем, у ліпені 2007 г. быў падпісаны ўказ Лукашэнкі, згодна з якім 31 269 538 акцый ААТ «Мотавела», якія належаць Рэспубліке Беларусь, (на той момант 99,72% статутнага фонду таварыства) былі перададзеныя фірме ATEC Holding GmbH.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках