25 красавiка 2024, Чацвер, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрымалі зарплату і звольнілі

4
Затрымалі зарплату і звольнілі

Гомельскі актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэй Папоў страціў працу.

Раней ён уладкаваўся на РУП СКТБ «Металапалімер» слесарам, але ўзялі яго на працу з выпрабавальным тэрмінам.

«У канцы кастрычніка нам, рабочым прадпрыемства, затрымалі зарплату і не патлумачылі прычын. Я пра гэта паведаміў журналістам, і ў інтэрнэце аб затрыманні зарплаты з'явілася інфармацыя. На прадпрыемстве даведаліся, што гэта я распавёў аб затрыманні зарплаты, і са мной не захацелі працягваць працоўныя адносіны», - растлумачыў Андрэй Папоў ПЦ «Вясна».

РУП СКТБ «Металапалімер» займаецца вытворчасцю рознага абсталявання з поліэтылену, дэталяў з тэрмапласцічнага палімера, нестандартных металаканструкцый.

З-за сваёй актыўнай пазіцыі Андрэй Папоў ужо пазбаўляўся працы: раней на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве, дзе ён працаваў, практыкавалася размяшчэнне работнікаў на «Дошцы ганьбы». Актывіст дамагаўся, каб гэта практыка, якая зневажае чалавечую годнасць, была адменена. У выніку ён застаўся без працы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках