Міліцэйскія перамовы: «У яго ў торбе вараныя яйкі. Прапускаць?»
74- 7.11.2012, 12:55
Сёння на плошчу Незалежнасці сагналі школьнікаў і студэнтаў ускладаць кветкі да помніка Леніна.
Плошча была ачэплена міліцыяй - мабыць, баяліся правакацый.
Адзін з чытачоў «Нашай Нiвы» падслухаў перамовы па міліцэйскай рацыі:
- Першы-першы, я другі! Даглядалі мужчыну. У яго ў торбе - чатыры вараных яйкі. Прапускаць?
- Яйкі дакладна вараныя?
- Так.
- Перапішыце пашпартныя дадзеныя і прапусціце.