29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмануэліс Зінгерыс: Супраць Літвы арганізаваны тэракт

18
Эмануэліс Зінгерыс: Супраць Літвы арганізаваны тэракт

Факт, што ў будынак амбасады Літвы ў Менску кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю, трэба расцэньваць як тэрарыстычны выпад супраць Літвы.

Пра гэта заявілі міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс і старшыня парламенцкага Камітэта па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс.

«Гэта тэракт супраць літоўскай тэрыторыі», - сказаў 7 лістапада ў парламенце журналістам Зінгерыс, піша ru.delfi.lt.

«А што вам нагадвае такі ход падзей, калі вечарам на тэрыторыю амбасады кідаюць дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава»? Што гэта, калі не тэракт?», - сказаў Ажубаліс.

Паводле яго слоў, юрыдычна гэта здарэнне будзе кваліфікаваць літоўская праваахова. Ажубаліс сцвярджае, што даў сваю ацэнку падзеям.

«Я сказаў, што думаю як міністр замежных спраў, паколькі калі кідаюць «кактэйлі Молатава», інакш назваць немагчыма. Як гэта яшчэ можна назваць? Неспадзявана нехта пераблытаў? Пастукалі не ў тыя дзверы? Не, гэта была абдуманая, ясная акцыя. Гэта кінулі не дзесьці ў сярэдзіне вуліцы, шашы, а на тэрыторыю літоўскай амбасады ў Беларусі, якая ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй, з'яўляецца нашай тэрыторыяй», - сказаў міністр.

Ён выказаў надзею на тое, што хуткае і эфектыўнае расследаванне правядзе беларуская праваахова, якая распачала расследаванне па факце хуліганства.

Ажубаліс звярнуў увагу на тое, што на тэрыторыі амбасады стаяць відэакамеры. Яе ахоўваюць не толькі літоўскія паліцыянты, але і міліцыя.

Кіраўнік парламенцкага Камітэта па нацбяспекі і абароне (ПКНБА) Арвідас Анушаўскас, каментуючы падзеі ў Менску, сказаў, што «такое на пустым месцы не нараджаецца».

«Калі ўвесь час завастраецца меркаванне грамадства аб тым, што Літва прытрымліваецца якой-небудзь нібыта антырасейскай пазіцыі або пазіцыі, накіраванай супраць беларускіх улад, то, па-за ўсякім сумневам, такія падзеі - толькі пытанне часу», - сказаў у сераду палітык.

Паводле яго слоў, перадумовы здарэння могуць быць ідэалагічнымі.

«Я думаю, калі ведаеш кантэкст, што гэта адбылося на стыку 6-7 лістапада, відаць, можна ўбачыць пэўны ідэалагічны кантэкст, калі ведаеш нашае стаўленне да савецкага мінулага і яго ацэнкі. Я не выключыў бы здагадкі, што гэта справа рук радыкальных сіл», - сказаў Анушаўскас.

Увечары 6 лістапада на тэрыторыю амбасады Літвы ў Менску было закінута некалькі бутэлек з запальнай сумессю - «кактэйляў Молатава». Па шчаслівай выпадковасці, пацярпелых няма. Амбасада Літвы ў Беларусі сёння ўручыла ноту беларускаму МЗС у сувязі з інцыдэнтам.

Пракурор Генпракуратуры Літвы Дарус Валіс таксама ў сераду звярнуўся да беларускіх калег з просьбай прадаставіць інфармацыю аб расследаванні выпаду супраць амбасады Літвы ў Менску і прапанаваў неабходную экспертную і прававую дапамогу ў расследаванні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках