20 красавiка 2024, Субота, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія з 1-га студзеня 2014 года пераходзіць на еўра

55
Латвія з 1-га студзеня 2014 года пераходзіць на еўра

Урад Латвіі зацвердзіў законапраект аб увядзенні ў краіне еўра замест лата.

У адпаведнасці з законапраектам кошты тавараў і паслуг будуць падавацца адначасова ў латах і еўра на працягу 3 месяцаў да ўвядзення валюты еўразоны і на працягу 6 месяцаў пасля пераходу на еўра.

Банкаматы перастануць выдаваць латы ўжо ў дзень увядзення еўра. На працягу 2 тыдняў пасля ўвядзення еўра дзве валюты будуць у абарачэнні адначасова; у той жа час рэшта з аплат у латах будзе выдавацца ў еўра.

У раздробных банках абмяняць латы на еўра можна будзе на працягу 6 месяцаў пасля пераходу на валюту еўразоны. У Банку Латвіі такі абмен будзе бестэрміновым і неабмежаваным у суме.

Латвія плануе перайсці на еўра 1-га студзеня 2014 года. Пры гэтым Брусэль патрабуе ад краіны адпаведнасці вызначаным крытэрам. У прыватнасці, дэфіцыт бюджэту не павінен перасягаць 3% у год, а запазычанасць дзяржавы - 60% ВУП, паведамляе «Коммерсант».

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках