25 красавiка 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: Напад на амбасаду Літвы - хуліганства

10
МЗС: Напад на амбасаду Літвы - хуліганства

У беларускім МЗС разлічваюць, што праваахоўныя органы аператыўна расследуюць справу пра інцыдэнт у амбасадзе Літвы ў Менску.

«Мы перакананыя, што гэта злоснае хуліганства. Разлічваем, што следчыя органы аператыўна правядуць расследаванне, і вінаватыя будуць пакараныя ў адпаведнасці з заканадаўствам», - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Андрэй Савіных, перадае «Інтэрфакс».

Літоўскі амбасадар у Беларусі Лінас Лінкявічус паведаміў у сераду СМІ, што на тэрыторыю амбасады Літвы ў Менску праз плот былі кінутыя дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава». «Яны загарэліся, але нашым паліцыянтам удалося іх затушыць. Дзякуючы выпадковасці шкоды ніякай не было, хоць наступствы маглі быць і горш», - сказаў дыпламат.

Лінкявічус удакладніў, што інцыдэнт адбыўся ў 22:45 па мясцовым часе, у той час ён сам знаходзіўся ў будынку. «Нейкіх прычын, каб такое магло адбыцца, не было. Будзем супрацоўнічаць у расследаванні інцыдэнту», - адзначыў ён.

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па факце закіду амбасады Літвы ў Менску бутэлькамі з гаручай сумессю.

«Партызанскім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - паведамілі агенцтву ў сераду ва ўпраўленні СК па Менску.

Там таксама праінфармавалі, што «маецца відэазапіс таго, як было здзейснена злачынства, на відэазапісы бачныя два цёмных сілуэты. У цяперашні час вырашаецца пытанне аб перадачы гэтага відэазапісу амбасадай Літвы праваахоўным органам».

Ва ўпраўленні ўдакладнілі, што пакуль што ніхто не затрыманы. На месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках