25 красавiка 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар назваў абутнікоў «паразітамі»

135
Дыктатар назваў абутнікоў «паразітамі»

Лукашэнка незадаволены сітуацыяй, якая складваецца ў гарбарнай і абутковай прамысловасці.

«Як вынік, адмоўнае сальда знешнегандлёвых аперацый прадпрыемстваў абутковай галіны з 2006 года вырасла ў 5,5 разоў і дасягнула амаль $40 млн.

Фактычна, цэлая галіна паразітуе на золатавалютных рэзервах дзяржавы, хоць усе павінны прывозіць валюту ў краіну», - заявіў Лукашэнка ў чацвер, адкрываючы нараду па пытаннях развіцця гарбарнай і абутковай прамысловасці, піша «Інтэрфакс».

Дыктатар канстатаваў, што беларуская абутковая прамысловасць б'е рэкорды імпартаёмістасці. У прыватнасці, адзначыў кіраўнік, у сабекошце прадукцыі, вырабленай на  прадпрыемстве «Луч», імпартны складнік роўны 71%, на «Белвесце» - амаль 70%, «Сан Марка» - амаль 70%, а на «Чырвоным Кастрычніку» - больш паловы. «Іншымі словамі, тое, што ў нас вырабляюць, таксама амаль не наша», - заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што нарошчванне ўвозу замежных нарыхтовак для абутку прыводзіць да таго, што прадпрыемствы губляюць свой тэхналагічны і прафесійны ўзровень, кваліфікаваныя кадры. Быццам бы, па словах Лукашэнкі, абутковыя прадпрыемствы працуюць, нават рэнтабельна, людзі атрымліваюць заработную плату. «Якія, маўляў, да іх прэтэнзіі?» - заўважыў ён. Між тым, Лукашэнка канстатаваў, што за апошнія 10 гадоў уласная вытворчасць абутку ў Беларусі не толькі не павялічылася, але і знізілася з 16 да 13 млн пар у год.

«Штогадовы імпарт абутку за гэты перыяд узрос больш чым у 10 разоў - да 11 млн пар, што ў даляравым эквіваленце цягне на суму больш як $200 млн. Гэта значыць, мы губляем нават уласны рынак, аддаем свае грошы чужому дзядзьку», - заявіў Лукашэнка. Прычыны гэтага кіраўнік бачыць у невысокай якасці і недастатковым асартыменце беларускага абутку.

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках