19 красавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Беларусі па футболе паднялася ў рэйтынгу ФІФА на 13 пазіцый

15
Зборная Беларусі па футболе паднялася ў рэйтынгу ФІФА на 13 пазіцый

7-га лістапада ФІФА абнавіла рэйтынг нацыянальных зборных.

У першую дзесятку ступілі расейцы; лідзіруючае месца захавалі за сабой іспанцы. Беларусы прадэманстравалі рост, падняўшыся на 13 пазіцый і акупаваўшы 74-ы радок (паміж Тога і Сенегалам) з 478-ю баламі, піша «Прессбол».

Самай прагрэсіруючай дружынай стала каманда Сэнт-Люсіі, які абышла адразу 38 супернікаў. У параўнанні з папярэднім рэйтынгам Топ-10 пазбавіўся Уругвая.

Новы рэйтынг выглядае так: 1. Іспанія. 2. Германія. 3. Аргенціна (+1). 4. Партугалія (-1). 5. Італія (+3). 6. Англія (-1). 7. Галандыя (-1). 8. Калумбія (+1). 9. Расея (+3). 10. Харватыя (+1) ... 74. Беларусь (+13).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках