29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Чубрык: Казахстанская нафта не альтэрнатыва расейскай

5
Аляксандр Чубрык: Казахстанская нафта не альтэрнатыва расейскай

Заявы беларускіх чыноўнікаў аб неабходнасці паставак казахстанскай нафты не паўплываюць на перамовы аб пастаўках расейскай нафты, лічыць эканаміст.

«Даволі складана сур'ёзна разглядаць такія краіны, як Казахстан ці Венесуэлу, у якасці альтэрнатывы пастаўкам расейскай нафты», - распавёў сайту charter97.org дырэктар даследчага цэнтра «Даследаванні, прагнозы, маніторынг» (ІПМ) Аляксандр Чубрык.

Па словах эксперта, атрымліваць нафту з Казахстана для нас не так выгадна, як з Расеі:

«Усё ж транспартныя выдаткі не маленькія і нават калі б у нас была магчымасць транзіту нафты з Казахстана ў значных аб'ёмах, для нас гэта было б не занадта выгадна, каб сапраўды разглядаць яе як альтэрнатыву пастаўкам расейскай нафты».

Нафтапрадукты з казахстанскай нафты ў порт Ратэрдама ня экспартуеш, лічыць эканаміст:

«Мы можам перапрацоўваць такую нафту для ўнутранага спажывання або для экспарту на вельмі абмежаваную адлегласць. Толькі тады гэта забяспечыць нейкі мінімальны прыбытак. Але мы не зможам забяспечыць той жа выгады, якая магчымая пры атрыманні нафты з Расеі».

Адказваючы на пытанне, ці выпадкова беларускія чыноўнікі загаварылі аб неабходнасці паставак казахстанскай нафты ў той час, калі вырашаецца пытанне з пастаўкамі расейскай нафты ў Беларусь, Аляксандр Чубрык адзначыў, што «гэта можа быць і не выпадкова, але такімі заявамі наўрад ці можна паўплываць на ход перамоў».

Нагадаем, нядаўна віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў як мага больш хуткім падпісанні міжурадавага пагаднення з Казахстанам у галіне паставак нафты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках