29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Камароўскага: Ахвяры сталінскага тэрору - заложнікі беларускага рэжыму

6
Дарадца Камароўскага: Ахвяры сталінскага тэрору - заложнікі беларускага рэжыму

Дарадца прэзідэнта Польшчы адзначыў неабходнасць стварэння ў Беларусі пятага па ліку мемарыяла ахвярам камуністычнага тэрору.

Прэзідэнт Браніслаў Камароўскі падчас адкрыцця мемарыяльнага комплексу ахвярам камуністычнага тэрору «Быкоўня», што пад Кіевам, казаў аб неабходнасці стварэння чарговага мемарыяла і на тэрыторыі Беларусі.

Яго дарадца Томаш Наленч кажа, што зрабіць гэта будзе няпроста, - перадае Polskie Radio (пераклад - charter97.org).

«Палякам, важна, каб быў створаны пяты па ліку мемарыял у Беларусі, дзе пахаваныя ахвяры з катынскага спісу. Быць можа гэтыя людзі пахаваныя ў Курапатах. Аднак ніякіх кантактаў з беларускімі ўладамі на гэты конт у нас няма. Таму нам не так проста, як у той жа Украіне, весці пошукі. Вядома, мы не губляем надзеі знайсці новыя месцы пахавання ахвяр камуністычнага тэрору з катынскага спісу на тэрыторыі Беларусі і стварыць у гэтых месцах ваенныя мемарыялы», - кажа Наленч.

Дарадца польскага прэзідэнта таксама адзначае, што перамовы аб пошуку месцаў пахаванняў ахвяр рэпрэсій павінны праходзіць на самым высокім узроўні. Аднак, палякі не жадаюць мець якіх-небудзь кантактаў з дыктатурай.

«Ахвяры сталінскіх рэпрэсій - заложнікі беларускага рэжыму. Парадокс у тым, што адна дыктатура пазбавіла гэтых людзей жыцця, а цяпер іншая робіць немагчымым ушанаванне памяці гэтых людзей. Да гэтага часу ні Беларусь, ні Расея не дапамаглі Польшчы ў пошуках спісу польскіх афіцэраў, забітых НКВД на тэрыторыі Беларусі», - заявіў Томаш Наленч.

Нагадаем, амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка неаднаразова заяўляў аб намеры Польшчы атрымаць магчымасць правесці эксгумацыю ў Курапатах і ідэнтыфікаваць парэшткі. Ён таксама падкрэсліваў, што Курапаты - далёка не адзінае месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках