20 красавiка 2024, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яндэкс запусціў новыя мапы Беларусі

30
Яндэкс запусціў новыя мапы Беларусі

Папулярны сэрвіс Яндэкс.Мапы прапанаваў абноўленыя мапы і панарамы ўсіх абласных цэнтраў Беларусі.

Сёння на Яндэкс.Мапы былі дададзеныя свежыя мапы і панарамы вуліц для розных гарадоў і краін. На мове лічбаў гэта 245 000 дамоў, 116 000 адрасоў, 11 000 км дарог і больш за 30 000 арганізацый у даведніку, паведамляе прэс-служба кампаніі.

У кампаніі асабліва адзначылі Беларусь - размешчаны мапы і панарамы ўсіх пяці абласных цэнтраў краіны: Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва. Нагадаем, што Менск на Мапах апублікаваны даўно. Зараз карыстачы сэрвісу могуць знайсці ў галоўных беларускіх гарадах патрэбную вуліцу ці дом, а заадно паглядзець, якія арганізацыі там знаходзяцца. Або знайсці на мапе, скажам, рэстаран і паглядзець, як да яго дабрацца.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках