24 красавiка 2024, Серада, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія алігархі праігнаравалі інвестфорум у Менску

39
Расейскія алігархі праігнаравалі інвестфорум у Менску

Ніякіх мультымільянераў на Беларускім інвестфоруме не будзе. Акрамя Міхаіла Гуцырыева, ні адзін з алігархаў цікавасці да беларускага форуму не выявіў.

Пра гэта піша сёння газета «Народная воля».

Інфармацыйныя агенцтвы паспяшаліся распаўсюдзіць паведамленне аб тым, што на інвестфоруме, які будзе праходзіць у Менску 15-16 лістапада чакаюць расейскіх мультымільянераў. Пакуль спіс удзельнікаў кажа аб адваротным. На дадзены момант свой удзел у форуме пацвердзілі 427 чалавек, аднак на самой справе багатых людзей, буйных інвестараў сярод іх няма. Буйныя карпарацыі з Кітая, Карэі, Францыі, Японіі, Расеі, Італіі пераважна прадстаўлены мэнэджарамі па ўсходнееўрапейскаму напрамку і нават сакратарамі.

Зрэшты, буйным інвестарам на беларускім мерапрыемстве і рабіць няма чаго. Самы буйны інвестпраект, які будзе прадстаўлены, гэта будаўніцтва цукровага камбіната ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Яго кошт ацэньваецца ў 330 мільёнаў даляраў.

Дарэчы, звяртае на сябе ўвагу, што для правядзення інвестфоруму абрана вельмі і вельмі дзіўнае месца. Так, другі, асноўны дзень, форуму пройдзе на... веладроме комплексу «Менск-арэна». Больш за тое, прыём ад імя прэм'ер-міністра для ўдзельнікаў форуму таксама будзе арганізаваны ў ядры веладрома.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках