23 красавiка 2024, aўторак, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве асуджаны былы супрацоўнік НКУС

68
У Літве асуджаны былы супрацоўнік НКУС

Ён прымаў удзел у высылцы грамадзянскіх асоб у Сібір пасля 1945 года.

Каўнаскі акруговы суд прызнаў 89-гадовага грамадзяніна Расеі, цяпер жыхара Вільні, былога супрацоўніка савецкай дзяржаўнай бяспекі Міхаіла Табакаева вінаватым у высылцы грамадзянскіх асоб у Сібір пасля 1945 года.

Суд абавязаў яго знаходзіцца дома ў Вільні штодня з 23:00 да 05:00, за выключэннем выпадкаў, звязаных з хваробай або тэрміновай шпіталізацыяй. Табакаеў пазбаўлены права змяняць месца жыхарства без апавяшчэння ведамства, якое ажыццяўляе кантроль за выкананнем пакарання.

Міхаіл Табакаеў на слуханнях адмаўляў сваю віну ў высылцы сем'яў, таму суд грунтаваўся на фактычных дадзеных, прадстаўленых пракуратурай, перадае «Інтэрфакс».

Прысуд суда не з'яўляецца канчатковым - на працягу 20 дзён з моманту яго абвяшчэння, і прадастаўлення Табакаеву выпіскі з прысуду суда, перакладзенай на рускую мову, яго можна абскардзіць у апеляцыйным судзе Літвы.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках