19 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргенціна пратэстуе супраць трэцяга тэрміну прэзідэнта (Фота, відэа)

26
Аргенціна пратэстуе супраць трэцяга тэрміну прэзідэнта (Фота, відэа)

У Аргенціне дзесяткі тысяч чалавек па ўсёй краіне прынялі ўдзел у акцыях пратэсту супраць дзеючага прэзідэнта Крысціны Фернандэс дэ Кіршнер і планаў урада змяніць канстытуцыю.

Дэманстранты выйшлі пад лозунгамі «Так дэмакратыі, не перавыбранню», «Не карупцыі» і «Хопіць нестабільнасці», удакладняе La Capital. Большасць пратэстуючых выступалі ў першую чаргу супраць асабіста прэзідэнта і рэформ, якія праводзяцца дзеючым урадам, у першую чаргу ў сферы эканомікі. Час ад час дэманстранты спявалі нацыянальны гімн, паведамляе Agence France-Presse.

Перад рэзідэнцыяй прэзідэнта ў прыгарадзе Буэнас-Айрэса, адзначае Lod Andes, сабраліся каля 20 тысяч чалавек. Акрамя сталіцы, акцыі пратэсты прайшлі і ў іншых гарадах Аргенціны. Так, у Расарыё, найбуйнейшым горадзе правінцыі Санта-Фе, парадак на дэманстрацыі ахоўвалі 50 паліцэйскіх. Акцыя скончылася без здарэнняў. У Кардове, другім па велічыні горадзе Аргентыны, у дэманстрацыі прынялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек, у тым ліку 200 гаўчо, якія прыехалі на конях.

Крысціна Кіршнер была ўпершыню абраная прэзідэнтам у 2007 годзе. У 2011 годзе яе пераабралі на другі тэрмін, пры гэтым выбары суправаджаліся масавымі пратэстамі яе праціўнікаў. На дадзены момант канстытуцыя забараняе Кіршнер балатавацца на трэці тэрмін, аднак яе прыхільнікі ў кангрэсе маюць намер правесці законапраект, які адмяняе забарону. Па дадзеных апытанняў, больш за 80 адсоткаў аргентынцаў выступаюць супраць змены канстытуцыі.

Папярэдняя буйная акцыя пратэсту супраць Кіршнер у аргентынскіх гарадах прайшла 13 верасня. Тады ў Буэнас-Айрэсе сабраліся каля 100 тысяч чалавек, а ў Кардове - каля 20 тысяч.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках