20 красавiка 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сям'я» Януковіча можа абвясціць Беларусі гандлёвую вайну

35
«Сям'я» Януковіча можа абвясціць Беларусі гандлёвую вайну

Планы Кіева абмежаваць імпарт беларускага бензіну могуць прывесці да сур'ёзнага абвастрэння адносін.

Так лічаць эксперты BISS, якія выпусцілі Беларускі знешнепалітычны індэкс, які ахоплівае перыяд верасень-кастрычнік 2012 года, піша «Народная воля».

Нагадаем, 27 верасня міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Бойка заявіў, што з 1 снежня бягучага года ва Украіне будуць уведзены пошліны на імпартныя нафтапрадукты. Гэта азначае сур'ёзны ўдар у першую чаргу па імпарту бензіну з Беларусі, які складае 77% ад усяго беларускага экспарту ва Украіну.

Аднак яснасці па працэдуры ўвядзення пошліны няма. Для гэтага папярэдне павінна быць праведзена спецыяльнае расследаванне міжведамаснай камісіі па скарзе аднаго з украінскіх НПЗ аб стратнасці пры бягучых умовах, канстатуюць эксперты BISS. А намеснік міністра эканомікі Уладзімір Макуха, які ўваходзіць у склад камісіі, не ўдакладніў, калі будзе прынята рашэнне аб правядзенні або адмове ў правядзенні спецрасследавання.

На думку ўкраінскіх экспертаў, у такія кароткія тэрміны камісія проста не паспее правесці расследаванне і ўвесці пошліны. Таму 1 снежня не можа быць рэальнай датай павышэння коштаў, паколькі паміж абвяшчэннем вынікаў расследавання і павышэннем коштаў павінна прайсці 90 дзён. У той жа час Макуха, не выключыў магчымасць датэрміновага ўвядзення пошлін без заключэння камісіі.

Украінскія эксперты вельмі крытычна ўспрынялі ініцыятыву ўрада. Так, прэзідэнт асацыяцыі «Аб'яднанне аператараў рынку нафтапрадуктаў Украіны» Леанід Касянчук адзначыў: «Наступствы ўвядзення пошлін - гэта павышэнне коштаў на бензін, гэта манапалізацыя рынка, гэта поўная залежнасць ад расейскай нафты. Таму што канкураваць з расейскай нафтай па тых коштах, якія стаяць на сусветным рынку, немагчыма. Для гэтага акрамя газавай іголкі, мы зараз яшчэ прысядзем на нафтавую іголку».

Такім чынам, заяўленыя Бойкам планы пакуль нельга лічыць канчаткова рэальнымі. У такога рашэння ёсць нямала праціўнікаў і ў самім урадзе, і ў сур'ёзных бізнэс-элітах. Аднак у адрозненне ад папярэдніх спроб спыніць імпарт беларускага бензіну, на гэты раз за ініцыятывай хаваецца так званая «сям'я» (алігархічная група на чале са старэйшым сынам прэзідэнта Януковіча), якая мае намер узяць пад свой кантроль украінскі сектар нафтаперапрацоўкі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках