28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскага амбасадара выклікалі ў Вільню

18
Літоўскага амбасадара выклікалі ў Вільню

Амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус увечары 8 лістапада выехаў з Менска ў Вільню.

Гэты факт «Радыё Свабода» пацвердзілі ў МЗС Літвы. Тут акцэнтавалі ўвагу на тым, што гэта не нейкі дэмарш, не выклік для кансультацый, аб чым звычайна паведамляецца СМІ, а звычайная камандзіроўка:

«У нашага амбасадара ў Беларусі, як і ў амбасадара Беларусі ў Літве спадара Дражына, бываюць звычайныя камандзіроўкі. Падчас іх і ў МЗС, і ў іншых установах абмяркоўваюцца нейкія бягучыя справы, напрыклад, адміністрацыйныя. Так што я вельмі спадзяюся, што нейкага штучнага скандалу з гэтай паездкі спадара Лінкявічуса СМІ рабіць не будуць», - заявіла намесніца кіраўніка аддзела інфармацыі і друку МЗС Літвы Дайва Рымашаўскайтэ.

8 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Літвы запрасілі амбасадара Беларусі, каб выказаць пратэст у сувязі з тым, што ўвечары 6 лістапада на тэрыторыю літоўскага дыппрадстаўніцтва ў Менску невядомыя кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю. МЗС Беларусі назвала гэта «злосным хуліганствам». А спецыяльная група Следчага камітэта вядзе расследаванне.

Амбасадару Беларусі Уладзіміру Дражыну ў МЗС Літвы ўчора выказалі пратэст у сувязі з інцыдэнтам. Яму таксама перадалі патрабаванне літоўскага боку расследаваць абставіны выпадку, супрацоўнічаць у гэтай справе з кампетэнтнымі літоўскімі органамі і гарантаваць бяспеку амбасады ў Менску.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках