ДМК клянчыць грошы на «мадэрнізацыю» мяжы
21- 9.11.2012, 13:17
Сцвярджаецца, што ў сувязі з тым, што аб'ём транзіту пастаянна расце, мытныя пункты пропуску на межах РБ патрабуюць тэрміновай мадэрнізацыі і рэканструкцыі.
Аб гэтым заявіў сёння намеснік кіраўніка ДМК Беларусі Сяргей Барысюк.
«Значна павялічылася нагрузка на беларускія пункты пропуску, некаторыя з іх ужо не спраўляюцца з транспартнымі патокамі, утвараюцца чэргі. У сувязі з гэтым неабходна іх больш хуткая рэканструкцыя альбо мадэрнізацыя», - сказаў Барысюк, якога цытуе БелТА.
Пры гэтым ён выразна даў зразумець, хто павінен аплочваць мадэрнізацыю мяжы: 80% транзіту прыпадае на тавары для Расеі.