У Барысаве абрабавалі праваслаўны храм
29- 9.11.2012, 13:34
У Барысаве затрыманы апальшчык прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы, 35-гадовы жыхар Барысаўскага раёна.
Аб злачынстве ў міліцыю паведаміў настаяцель прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы.
Апальшчык падазраецца ў крадзяжы з парафіі храма мабільнага тэлефона, фотаапарата, сярэбраных вырабаў, музычнага цэнтра і 573 тысяч рублёў. Агульная сума выкрадзенага – 5 мільёнаў 717 тысяч рублёў, - паведамляе БелТА са спасылкай на аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Менскага аблвыканкама.