19 красавiка 2024, Пятніца, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры краін Балтыі захваляваліся

40
Міністры краін Балтыі захваляваліся

Міністры замежных спраў Балтыйскіх краін выказалі надзею на тое, што Беларусь, якая абяцае пераарыентаваць грузы з Балтыйскіх краін на расейскія парты, збіраецца гэта зрабіць па эканамічных, а не па палітычных прычынах.

Такую пазіцыю выказалі міністры, якія сабраліся ў Вільні, калі на прэс-канферэнцыі ім задалі пытанне аб заяве Аляксандра Лукашэнкі губернатару Ленінградскай вобласці аб тым, што Менск «прыняў прынцыповае рашэнне перанакіраваць асноўную частку грузаў, уключаючы калійныя ўгнаенні і іншыя грузы з партоў Балтыйскіх краін» у Расею , паведамляе агенцтва BNS.

«Часам мы чуем такія сігналы. Апошні, здаецца быў падчас візіту Пуціна (прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна - BNS) у Менск. Давайце пачакаем і паглядзім», - заявіў у пятніцу на прэс-канферэнцыі міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

«З іншага боку, я перакананы, што нашы краіны маюць вельмі сучасныя парты і сучаснае абсталяванне і канкурэнтныя кошты. Гэта пытанне да Расеі і Беларусі, ці будуць прынятыя імі рашэнні палітычнымі, ці эканамічнымі і практычнымі», - сказаў міністр, адказваючы на пытанне BNS .

Яго пазіцыю падзяляе і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч, які акцэнтаваў, што ўсе тры краіны Балтыі прадастаўляюць паслугі перавозкі грузаў высокага ўзроўню.

Калі гэта будуць нейкія палітычныя рашэнні, то будзе вельмі шкада. Часам мы чуем такія заявы, але я вельмі спадзяюся, што ў выніку ўсё вырашыць эканоміка, а не палітычныя імпульсы, паколькі яны прыходзяць і сыходзяць», - сказаў Рынкевіч, на прэс-канферэнцыі, арганізаванай у літоўскім парламенце.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт сказаў, што заявам Беларусі не варта надаваць занадта вялікай важнасці, бо штогод склад і аб'ёмы грузаў у партах змяняюцца.

«Я не заклапочаны гэтым, гэта справа партоў. Калі паглядзець уважлівей, то можна ўбачыць, як змяняюцца партнёры і аб'ёмы грузаў. Таму я не лічу, што вы павінны пераацэньваць гэтае пытанне», - сказаў Паэт.

Лукашэнка ў пятніцу заявіў, што Беларусь гатовая гатовая пераарыентаваць частку сваіх грузаў з партоў балтыйскіх дзяржаў на расейскія.

«Не буду хаваць, мы вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі гэтую тэму на апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным. Мы прынялі прынцыповае рашэнне па пераарыентацыі вялікіх аб'ёмаў грузаў, у тым ліку калійных угнаенняў і іншых грузаў, з партоў балтыйскіх дзяржаў на вашыя парты», - перадае агенцтва «Інтэрфакс» словы Лукашэнкі, сказаныя на сустрэчы ў пятніцу ў Менску з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках