25 красавiка 2024, Чацвер, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Рэвяка: Беларускі МЗС «раўнуе»

8
Таццяна Рэвяка: Беларускі МЗС «раўнуе»

Праваабаронца пракаментавала апошнія абвінавачванні беларускіх чыноўнікаў у адрас дзярждэпартамента ЗША.

«Вельмі часта, асабліва ў структурах ААН, калі ідзе размова аб правах чалавека, наш МЗС робіць акцэнт на барацьбу з гандлем людзьмі. Гэта фактычна тая «фішка», якую беларускі бок заўсёды выстаўляе як сваю ініцыятыву. Наша Міністэрства замежных спраў прадстаўляе Беларусь як адну з вядучых краін у свеце ў сферы барацьбы з гандлем людзьмі. Таму я думаю, што гэтыя заявы - гэта хутчэй не аб'ектыўная ацэнка, а своеасаблівая «рэўнасць» да таго, што нейкая з іншых краін закранае гэтую тэму і мае пэўныя поспехі ў барацьбе з гандлем людзьмі», - распавяла сайту charter97.org сябра рады праваабарончага цэнтра «Вясна» Таццяна Рэвяка.

Па словах праваабаронцы, для беларускага МЗС вельмі часта дыскусія аб правах чалавека абмяжоўваецца выключна тэмай гандлем людзьмі:

«На шматлікіх сустрэчах у структурах ААН размова аб правах чалавека для беларускага боку - гэта размова аб гандлі людзьмі. Іншых праў чалавека нібыта і не існуе».

Каментуючы заяву МЗС аб тым, што ў Беларусі ўступілі ў сілу прававыя акты, накіраваныя на фінансавую падтрымку няўрадавых арганізацый, якія аказваюць дапамогу ахвярам гандлю людзьмі, Таццяна Рэвяка адзначыла, што не валодае інфармацыяй аб няўрадавых арганізацыях, якія займаліся б гэтым у Беларусі:

«Беларускія праваабарончыя арганізацыі не часта сутыкаюцца з гэтай тэмай. Я нават не магу назваць недзяржаўныя арганізацыі, якія гэтым займаюцца. На нацыянальным узроўні вельмі мала інфармацыі аб гэтай дзейнасці. Нам бы хацелася калі не мець дачыненне да вырашэння гэтых праблем, але хаця б валодаць інфармацыяй пра поспехі арганізацый, якія занятыя іх рашэннем».

Нагадаем, нядаўна начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Яўген Лазараў падчас інтэрактыўнага дыялогу cо спецыяльным дакладчыкам па барацьбе з гандлем людзьмі Савета ААН па правах чалавека Джой Нгозі Эзэйла заявіў, што дзярждэпартамент ЗША спрабуе неабгрунтавана манапалізаваць тэму ацэнкі намаганняў дзяржаў у сферы процідзеяння гандлю людзьмі .

Таксама ён назваў штогадовы даклад дзярждэпартамэнту па гандлі людзьмі неаб'ектыўным, палітызаваным дакументам, які не заслугоўвае даверу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках