29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХК «Дынама-Мінск»: Перамога пасля серыі параз

33
ХК «Дынама-Мінск»: Перамога пасля серыі параз

Хакеісты менскага «Дынама» перамаглі праз буліты магнітагорскі «Металург».

Такім чынам каманда перапыніла серыю параз, якая дасягнула пяці матчаў, піша БелаПАН.

30 лістапада ў чарговай сустрэчы чэмпіянату КХЛ каманда Аляксандра Андрыеўскага перамагла дома праз буліты ў магнітагорскі "Металург" - 4:3 (0:2, 2:0, 1:1, 0:0, буліты - 2:0).

«Настройваючыся на гэтую гульню, хацелі рэабілітавацца за паразу ў матчы з «Аўтамабілістам». Напэўна, хваляванне адыграла сваю ролю ў першым перыядзе, у якім мы саступілі. Але хлопцы малайцы, што падабраліся і два наступныя перыяду адпрацавалі ў напоўніцу. Было вельмі шмат барацьбы, такая добрая мужчынская гульня. Нам вельмі важна было сёння перапыніць шэраг параз. Пяць матчаў, чатыры овэртаймы, і нарэшце нам усміхнулася фартуна ... Мы ўсе разумелі, што адступаць не было куды», - сказаў галоўны трэнер «Дынама» Аляксандр Андрыеўскі.

Пасля 30 гульняў «Дынама» з 35 баламі займае шостае месца ў дывізіёне Тарасава, 11-е - у Заходняй канферэнцыі і 21-е - у агульнай табліцы. Каманда атрымала 7 перамог за асноўны час, 4 - у овэртайме, 1 - праз буліты, пацярпела 1 паразу праз буліты, 3 - у овэртайме і 14 - за асноўны час, закінула 67 і прапусціла 94 шайбы (найгоршы паказчык у канферэнцыі).

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках