24 красавiка 2024, Серада, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфановіч: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стабільна дрэнная

2
Стэфановіч: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стабільна дрэнная

У краіне-заснавальніцы ААН абараніць правы грамадзяніна практычна немагчыма, адзначыў праваабаронца.

«10 снежня з 1950-га года святкуецца як дзень правоў чалавека. Яшчэ раней была прынятая міжнародная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Дарэчы, Беларусь з'яўляецца адной з заснавальніц ААН, Генеральная асамблея якой і прымала гэтую дэкларацыю. Таму мы як і ўвесь свет сёння адзначаем дзень правоў чалавека», - распавёў сайту charter97.org намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Па словах праваабаронцы, у дэмакратычных краінах існуюць усе магчымасці для абароны правоў чалавека:

«Што тычыцца нашай краіны, то не скажу, што настрой тут вельмі вясёлы. Ясна, што праблемы з правамі чалавека існуюць ва ўсім свеце і ва ўсіх краінах, толькі гэтыя праблемы рознага ўзроўню. У Афрыцы гэта адны, у Еўропе - іншыя. Самае галоўнае тое, што ў дэмакратычных, прававых краінах існуюць даволі якасныя механізмы ўнутры краіны, якія можна выкарыстоўваць на нацыянальным узроўні для абароны правоў чалавека. Па-першае, гэта незалежная судовая сістэма, незалежная адвакатура, амбудсмены, а бывае іх і некалькі па розных напрамках. Калі казаць пра Еўропу, гэта значыць і еўрапейская рэгіянальная сістэма абароны правоў чалавека - гэта Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу (ЕСПЧ)».

А вось абараніць права грамадзяніна ў Беларусі, нават не палітычныя - практычна немагчыма, адзначыў Валянцін Стэфановіч:

«Што тычыцца Беларусі, то мы, на жаль, не ўваходзім у гэтую сістэму, бо мы не ўваходзім у склад Савета Еўропы. А нашыя нацыянальныя механізмы вельмі малаэфектыўныя для таго, каб сапраўды можна было абараняць правы чалавека ўнутры краіны. Прычым гэта адбываецца абсалютна ў розных сферах, не толькі ў палітычнай. Калі справа тычыцца адносін грамадзяніна і дзяржавы, то правы пацярпелага грамадзяніна вельмі цяжка адстойваць. Некалькі дзён таму мы прынялі заяву, у якой мы канстатуем, што сітуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне стабільна дрэнная. І наяўнасць палітычных зняволеных гэта відавочны доказ гэтай сітуацыі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках