19 красавiка 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенцаў заклікалі падтрымаць Аўтуховіча і Дашкевіча

3

У Гродне была праведзеная акцыя падтрымкі палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў гарадской турме абласнога цэнтра.

Актывісты гродзенскай арганізацыі «Свабодная Беларусь» распаўсюдзілі ў горадзе ўлёткі з інфармацыяй пра Зміцера Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча, паведамляе сайт ffight.org.

Улёткі былі расклееныя ў ажыўленых частках Гродна, на прыпынках грамадскага транспарту і рэкламных слупах.

«У засценках гродзенскай турмы № 1 адбываюць свае незаслужаныя і надуманыя рэжымам тэрміны двое з 14 палітычных зняволеных - Мікалай Аўтуховіч і Зміцер Дашкевіч. Ім патрэбная падтрымка лістамі і тэлеграмамі, напісанымі вамі», - гаворыцца ў іх.

Нагадаем, прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы пазбаўлення волі па абвінавачванні ў незаконным абарачэнні са зброяй. Ён сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што яго пераследуюць за антыкарупцыйную дзейнасць.

Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў хуліганстве, нібыта здзейсненым за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Тэрмін пакарання павінен быў скончыцца ў гэтым годзе 18 снежня, але ў жніўні палітвязня зноў асудзілі і дадалі год за непадпарадкаванне, да таго ж адправілі з калоніі ў турму. Цяпер ён сядзіць у адзіночнай камеры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках