24 красавiка 2024, Серада, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскую школу высяляюць з-за ваенкамата

22
Менскую школу высяляюць з-за ваенкамата

Вячэрнюю школу №21 прымушаюць пакінуць будынак на вуліцы Кальварыйскай.

Пра гэта паведамілі бацькі вучняў у адкрытым лісце, які атрымаў сайт charter97.org. Па іх звестках, будынак школы збіраюцца перадаць ваенкамату.

Вучняў пераводзяць у менскую школу № 127, якая знаходзіцца на вуліцы Берута. «Без прадастаўлення дакумэнтацыі, якая пацвярджае законнасць гэтага рашэння, нашым дзецям і настаўнікам школы прапануюць вызваліць будынак у сярэдзіне навучальнага года», - пішуць абураныя бацькі.

У будынак школы ўжо прыходзілі работнікі ваенкамата, якія аглядалі памяшканні і намячалі іх перапланіроўку. Аўтары ліста звяртаюць увагу на тое, што ў будынку, з якога выганяюць іх дзяцей, у гэтым годзе быў праведзены рамонт за іх кошт. У прыватнасці, у аўдыторыя паклееныя шпалеры, пафарбаваныя столі, сцены, падлогі. Згоды бацькоў вучняў на перавод іх дзяцей у іншую школу ніхто не пытаўся.

У вячэрняй школе №21 вучацца дзеці з недабрабытных сем'яў і інваліды. Бацькі вучняў патрабуюць ад чыноўнікаў адмяніць рашэнне.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках